Перайсьці да зьместу

Абакрытэлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Абакрыцелі»)
Возера
Абакрытэлі
Краіна Беларусь
Плошча 0,16 км²[1]
Плошча вадазбору 2,25 км²[1]
Найбольшая даўжыня 0,52 км[1]
Найбольшая шырыня 0,4 км[1]
Каардынаты 55°30′44″ пн. ш. 26°45′33″ у. д. / 55.51222° пн. ш. 26.75917° у. д. / 55.51222; 26.75917Каардынаты: 55°30′44″ пн. ш. 26°45′33″ у. д. / 55.51222° пн. ш. 26.75917° у. д. / 55.51222; 26.75917
Абакрытэлі на мапе Беларусі
Абакрытэлі
Абакрытэлі
Абакрытэлі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Абакрытэ́лі, таксама Абакрыцеле — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, знаходзіцца за 23 км на паўднёвы захад ад Браслава, непадалёк ад вёскі Вайнюнцы (Опсаўскі сельсавет), паміж азёрамі Пэліканы і Ілгайцы.

У басэйне ракі Прорва. Плошча — 0,16 км². Даўжыня — 0,52 км. Максымальная шырыня 0,4 км. Вадазбор 2,25 км².

У возера упадае 2 ручаі. На поўдні злучанае пратокай з возерам Ілгайцы. Выцякаючым на паўночным захадзе ручаём злучанае з сыстэмай мэліярацыйных каналоў і з ракой Прорва.

Берагі на поўдні і захадзе высокія, месцамі парослыя хмызьняком, на ўсходзе і поўначы нізкія, месцамі забалочаныя. Зарастае.

Водзяцца шчупак, акунь, лешч, краснапёрка, плотка.

  1. ^ а б в г Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1. С. 28.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1. С. 28.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.. С. 16.