АЛРОСА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
АЛРОСА
Выява лягатыпу
Тып публічнае акцыянэрнае таварыства[d]
Лістынг на біржы ALRS
Заснаваная 19 лютага 1992
Уласьнікі Урад Расейскай Фэдэрацыі[d][1] і Якутыя[1]
Краіна
Разьмяшчэньне
Галіна горная справа і алмазная прамысловасьць[d]
Прадукцыя алмаз
Апэрацыйны прыбытак
Чысты прыбытак
Лік супрацоўнікаў
Даччыныя кампаніі Alrosa-Avia[d] і Air Company ALROSA[d][1]

АЛРОСА (па-расейску: Публичное акционерное общество Акционерная компания «АЛРОСА», па-расейску: ПАО АК «АЛРОСА», Алмазы России — Саха) — расейская група дыямэнтаздабыўных кампаній, адна зь перадавых ў сьвеце па аб’ёме здабычы дыямэнтаў (паводле стану на 2012 год)[3]. Карпарацыя займаецца выведкай радовішчаў, здабычай, апрацоўкай і продажам дыямэнтавай сыравіны. Асноўная дзейнасьць засяроджана ў Якуціі, а таксама ў Архангельскай вобласьці і Афрыцы.

АЛРОСА здабывае 95% усіх дыямэнтаў Расеі[4], доля кампаніі ў сусьветным аб’ёме здабычы дыямэнтаў складае 25%[5]. Кампанія валодае выведанымі запасамі, дастатковымі для падтрыманьня бягучага роўня здабычы не менш 18-20 гадоў. Прагнозныя запасы АЛРОСА складаюць каля адной траціны агульнасусьветных запасаў дыямэнтаў.

Паводле стану на 2021 год «Алроса» зьяўлялася найбуйнейшым у сьвеце вытворцам дыямэнтаў у каратах. У сусьветнай здабычы алмазаў яе доля складала 27%, у расейскай — 95%. Аб’ём продажу па выніках году склаў $4,169 млрд, павялічыўшыся адносна 2020 году на 50%.

Штаб-кватэры — у Мірным (Якутыя) і ў Маскве.

Санкцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 лютага 2022 году, з-за ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, «Алроса» ўключана ў санкцыйны сьпіс Канады за «ролю ў садзелу або падтрымцы несправакаванага і неапраўданага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну»[6][7].

У красавіку 2022 году «Алроса» трапіла ў санкцыйны сьпіс ЗША супраць найбуйнейшых расейскіх дзяржаўных прадпрыемстваў[8][9], а эўрапейскія брэнды ювэлірных упрыгожваньняў (Cartier, Tiffany, Van Cleef & Arpels, Boucheron, Piaget, Jaeger-LeCoultre, Pomellato, DoDo, Qeelin) пачалі адмаўляцца ад закупак дыямэнтаў расейскай вытворчасьці[10]. З-за ўведзеных абмежаваньняў кампанія можа страціць каля траціны гадавой выручкі ад разрыву гандлёвых адносін, узьніклі пытаньні адносна выкананьня вытворчых плянаў фірмы[11].

24 сакавіка 2022 году «Алроса» трапіла ў санкцыйны сьпіс Вялікабрытаніі як арганізацыя, «якая атрымлівае выгаду ад урада Расеі і аказвае яму падтрымку»[12][13].

13 красавіка 2022 году супраць кампаніі таксама былі ўведзеныя санкцыі Аўстраліі[14]. Таксама кампанія знаходзіцца пад санкцыямі Украіны і Новай Зэляндыі[15][16].

У траўні 2022 году, па паведамленьні the New York Times , Дзярждэпартамэнт ЗША накіраваў ліст у арганізацыю працэсу Кімбэрлі, дзе запатрабаваў прысвоіць здабытым у Расеі дыямэнтам статус «канфліктных» або «крывавых». Так называюць гэтыя каштоўныя мінэралы, здабытыя ў раёне ваенных канфліктаў, і выкарыстоўваюцца для фінансаваньня незаконных фарміраваньняў. Да гэтага патрабаваньня далучыліся Украіна, Эўразьвяз, Аўстралія, Вялікабрытанія і Канада.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г annual report
  2. ^ а б IFRS Consolidated Statements for Q4&12M 2020 (анг.)ALROSA, 2021. — P. 68.
  3. ^ Виталий Петлевой «"Алроса" подорожала на 8% к размещению"». // Ведомости, 30.10.2013, № 202 (3464).
  4. ^ «АЛРОСА в ходе IPO привлекла 41,3 млрд рублей». // РИАНовости, 28.10.2013.
  5. ^ "Федор Андреев: «Эта сделка — важный стратегический шаг для „Алроса“». // Rough and Polished, 28.10.2013.
  6. ^ Канада ввела санкции против «Сбера», ВТБ, РЖД и «Газпрома»
  7. ^ Public Works and Government Services Canada Government of Canada (2022-03-16) Canada Gazette, Part 2, Volume 156, Number 6: Regulations Amending the Special Economic Measures (Russia) Regulations
  8. ^ The United States Sanctions Major Russian State-Owned Enterprises
  9. ^ Запад ввел санкции против алмазов и бриллиантов России: как это скажется на «Алросе»
  10. ^ «Алроса» заявила о финансовой устойчивости, несмотря на санкции Архіўная копія ад 2022-04-10 г.
  11. ^ Эксперт: "Алроса" может потерять до трети выручки из-за санкций США Архіўная копія ад 2022-04-10 г.
  12. ^ Великобритания ввела санкции против Грефа, Тинькова, Альфа-банка, РЖД и «Алросы»
  13. ^ Великобритания ввела новые санкции против Сбербанка и российских бизнесменов вслед за США
  14. ^ Autonomous Sanctions (Designated Persons and Entities and Declared Persons—Russia and Ukraine) Шаблён:Wayback // 13 апреля 2022
  15. ^ АКЦИОНЕРНАЯ КОМПАНИЯ "АЛРОСА" (ПУБЛИЧНОЕ АКЦИОНЕРНОЕ ОБЩЕСТВО)
  16. ^ Alrosa (PJSC)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]