Перайсьці да зьместу

Ўінстан Грэм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ўінстан Грэм
Winston Graham
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Ўінстан Грайм
Нарадзіўся 30 чэрвеня 1908
Сьцяг Вялікабрытаніі Манчэстэр, Ангельшчына
Памёр 10 ліпеня 2003 (95 гадоў)
Сьцяг Вялікабрытаніі Бакстэд, Усходні Сасэкс, Ангельшчына
Жонка Джын Мэры Ўільямсан
Дзеці Эндру Грэм[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, навэліст, сцэнарыст
Жанр гістарычны раман[d] і дэтэктыўная выдумка[d]
Мова ангельская мова[1][2]
Узнагароды
http://www.winstongraham.org

Рыцар Ўінстан Моўдзьлі Грэм (па-ангельску: Winston Mawdsley Graham), народжаны Ўінстан Грайм (анг. Winston Grime; 30 чэрвеня 1908, Манчэстэр, Ангельшчына, Вялікабрытанія — 10 ліпеня 2003, Бакстэд, Усходні Сасэкс, Ангельшчына, Вялікабрытанія) — ангельскі раманіст. Сьпярша публікаваўся пад псэўданімам Ўінстан Грэм, а ў 1947 рокам зрабіў яго сваім сапраўдным імем.

Бацька рана памёр. Па сканчэньні сярэдняй школы ў 17-гадовым веку Ўінстан Грэм пераехаў у Пэранпорт (Корнўал), дзе пражыў 34 гады. У 1939 ажаніўся з Джын Ўільямсан, зь якой мелі дваіх дзяцей.

Лета 1960 року правёў у паўднёвай Францыі і ўрэшце пасяліўся ва Ўсходнім Сасэксе.

Спрабаваў пісаць яшчэ зь дзяцінства. Сябра Таварыства аўтараў Вялікабрытаніі з 1945 року. Сябра Каралеўскага літаратурнага таварыства. Кавалер ордэна Брытанскай імпэрыі (1983).

Памёр ва ўласным доме ў Бакстэдзе ў 95-гадовым веку. Ягоны сын Эндру і дачка Разамунда Барто перадалі большасьць рукапісаў і дакумэнтаў Ўінстана Каралеўскаму інстытуту Корнўалу.

Першы раман, «Дом зь вітражнымі вокнамі», апублікаваны ў 1934 року.

У 1945 выдаў першы раман сэрыі «Полдарк» пад назовам «Рос Полдарк». Пасьля гэтага выйшлі яшчэ 11 кніг сэрыі, апошняя зь якіх, «Бэла Полдарк», выдадзеная ў 2002. Дзеі раманаў адбываюцца ў Корнўале, дзе Грэм жыў у 1925—1960 роках.

У 1941 року ў шпіёнскім трымценьніку «Начное падарожжа» пра Італію часоў Мусаліні выказваўся, што Вялікабрытанія прайграе вайну, але ўсё ж будзе супраціўляцца нягледзячы ні на што.

Акрамя «Полдарку», напісаў яшчэ 30 прыгодніцкіх раманаў, том апавяданьняў («Японская дзяўчынка», 1971) і тры немастацкія творы. Тры зь ягоных чатырох п’есаў былі пастаўленыя, прычым у дэбютнай пастаноўцы «Сямі падазраваных» у 1933 року згулялі сам аўтар з будучай жонкай.

Кнігі Ўінстана Грэма перакладзеныя на 29 моваў.

Тэле- і кінаадаптацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле сэрыі раманаў «Полдарк» зьнятыя два тэлесэрыялы Бі-Бі-Сі: у 1975—1977 і 2015—2019 роках. У 1964 року Альфрэд Гічкок зьняў трымценьнік паводле раману «Марні».

На стагодзьдзе з дня нараджэньня Ўінстана Грэма Каралеўскі корнўальскі музэй у Трура зладзіў выставу, прысьвечаную жыцьцю і творам аўтара.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]