Перайсьці да зьместу

Полдарк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Полдарк
Poldark
Жанр: гістарычныя раманы
Аўтар: Ўінстан Грэм
Мова арыгіналу: ангельская
Год напісаньня: 1945
Асобнае выданьне: 1945—2002
Сэрыя: Полдарк

„По́лдарк“ (па-ангельску: Poldark) — сэрыя гістарычных раманаў Ўінстана Грэма, выдадзеных у пэрыяд з 1945 да 2002 рокаў[1]Брытанская вяшчальная карпарацыя“ двойчы зьняла паводле твораў тэлесэрыялы: у 1975 і ў 2015.

Сэрыя складаецца з 12 раманаў, дзеяньне першых сямі зь якіх адбываецца ў XVIII стагодзьдзі і сканчаецца на Раство 1799 року; астатнія пяць апісваюць падзеі XIX стагодзьдзя і жыцьці нашчадкаў галоўных пэрсанажаў першых частак.

Кожны з раманаў мае падзагаловак Раман пра Корнўал[2].

№ п/пНазваГады падзеяўПершае выданьне
1Рос Полдарк1783—17871945
2Дэмэлза1788—17901946[3]
3Джэрэмі Полдарк1790—17911950[3]
4Ўорлеган1792—17931953
5Чорны Месяц1794—17951973
6Чатыры лебедзі1795—17971976
7Бурны прыліў1798—17991977
8Прыхадзень з мора1810—18111981
9Млынароў танец1812—18131982
10Любоўны кубак1813—18151984
11Перакручаны меч1815—18171990
12Бэла Полдарк1818—18202002

Галоўныя пэрсанажы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Рос Полдарк — галоўны пратаганіст сэрыі. Афіцэр Брытанскай арміі, які вяртаецца ў родны Корнўал з вайны ў Амэрыцы. Але выяўляецца, што яго ўжо лічылі памерлым, і Элізабэт Чынавэт, сяброўка ягонага дзяцінства, выходзіць замуж за ягонага кузэна Фрэнсіса. Рос бярэцца за аднаўленьне зьбяднелага бацькоўскага маёнтку і спрабуе адкрыць закінутыя медныя шахты. Празь некалькі гадоў Рос жэніцца з Дэмэлзай Карн — бадзяжку, якую раней узяў сабе за служку. За 20 гадоў яны мецьмуць пяцёх дзяцей[4].

У сваёй біяграфіі Ўінстан Грэм згадваў, што правобразам Роса стаў пілёт-зьнішчальнік, зь якім аўтар пазнаёміўся на II сусьветнай вайне[5].

Дэмэлза Полдарк (Карн)

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Шахтэрская дачка, узятая Росам Полдаркам у маёнтак з Рэдруцкага кірмашу разам з сваім сабакам Гэрыкам. Неадукаваная і грубая — поўная процілегласьць далікатнай Элізабэт — на службе ў Роса яна расквітае і ўрэшце становіцца ягонай жонкай. Дэмэлза адважная і бясконца адданая мужу, але імпульсіўная, што можа ім абодвум прыносіць праблемы. Мае шасьцёх братоў.

Малады доктар, які скончыў навучаньне ў Лёндане. У Корнўале ён хутка завязвае знаёмства з Росам, якое стане доўгім і трывалым. Добрасумленны і шляхетны, часам лекуе бедных пацыентаў бясплатна. Ягоны раман з маладой шахтэрскай жонкай прыводзіць да трагічных вынікаў. Пасьля выратаваньня з францускага лягеру ён канец канцоў жэніцца з маладой спадчыньніцай Кэралайн Пэнвэнэн.

Кэралайн Эніс (Пэнвэнэн)

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Кэралайн — сірата, выхаваная сваім заможным дзядзькам Рэем. Натурыстая і незалежная, заводзіць раман з Дўайтам Энісам супраць волі дзядзькі, у выніку чаго ўцякае ад мужа. Пасьля ўратаваньня Дўайта зь лягерю ў Францыі яны ўрэшце бяруцца шлюбам і мецьмуць трох дачок.

Элізабэт Полдарк (Чынавэт)

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Першы аб’ект каханьня Роса Полдарка, прычым узаемна. Аднак, вырашыўшы, што Рос загінуў на вайне ў Амэрыцы, выходзіць замуж за ягонага стрыечнага брата Фрэнсіса. Пасьля мужавай сьмерці вымушаная трываць галечу і самоту, пакуль не згаджаецца стаць жонкай Джорджа Ўорлегана. Мае двух сыноў: Джэфры Чарльза (ад Фрэнсіса) і Валентына (меркавана ад Джорджа) — а таксама дачку Урсулу, пры родах якой памірае. Згвалтаваная Росам перад шлюбам з Джорджам, таму ў «Бурным прыліве» сьцьвярджаецца, што ўсе трое ейных дзяцей былі ад розных бацькоў.

Джордж Ўорлеган

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Трыкляты Росаў вораг з новага клясу прамыслоўцаў і банкіраў. Шляхта лічыць яго выскачкам праз паходжаньне, аднак сваімі бессардэчнасьцю і падступнасьцю ён здабывае вялікі ўплыў. Заўсёды бездакорна апрануты, элегантны, безупынна прыдумляе пляны ўзбагачэньня за кошт іншых, у тым ліку Полдаркаў. Закохваецца ў Элізабэт і пасьля таго, як яна аўдавела, дабіваецца й ейнай рукі.

Фрэнсіс Полдарк

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Стрыечны брат Роса, цюхцяй, але можа быць вельмі адданым і ўпартым. У дзяцінстве абодва кузэны сябравалі, але пасьля вясельля Фрэнсіса з Элізабэт стасункі разладзіліся, што аказала ўплыў на іх усіх. З Элізабэт мелі аднаго сына.

Вэрыці Блэймі (Полдарк)

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Фрэнсісава сястра, а Росава стрыечная сястра. Вэрыці прасьцячка, кудлатая і гаваркая. Добрасумленна выконвала свае абавязкі па доглядзе за маёнткам бацькі Чарльза Полдарка і ня была адданая замуж. Пазнаёміўшыся з капітанам карабля Эндру Блэймі, яны пачынаюць сустракацца. Аднак неўзабаве раскрываецца ягоная страшная тайна, празь якую Вэрыці можа пазбавіцца свайго шчасьлівага шанцу.

Айцец Осбарн Ўітўарт

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Осбарн Ўітўарт у першых раманах фігуруе эпізадычна, але становіцца адным з асноўных пэрсанажаў другой часткі, калі жэніцца з Марвэнай Чынаўэт, стрыечнай сястрой Элізабэт, якая кахае Дрэйка Карна, Дэмэлзавага брата. Асноўныя хобі Ўітўарта — грошы і жанчыны. Ён прастацкі і напышлівы; прамаўляе такія казані, якія больш прыніжаюць парафіянаў, чым абнадзейваюць. Сэксуальна гвалтуе сваю жонку; калі падчас цяжарнасьці яна больш ня можа задавальняць ягоныя патрэбы, ён заводзіць інтрыжку зь ейнай пятнаццацігадовай сястрой Равэлай, што стане для яго крахам. Мае сына і двух дачок.

  • У 1975—1977 роках Бі-Бі-Сі прадставіла тэлесэрыял Полдарк па першых сямі кнігах сэрыі. У галоўных ролях зьняліся Робін Эліс (Рос Полдарк) і Ангарад Рыс (Дэмэлза).
  • У 1996 року HTV(en) паказала пробную сэрыю(d) Прыхадня з мора, настолькі супярэчлівую, што фаны пікетавалі офіс тэлеканалу ў Брысталі[6]. Працягу паказаў не было[7].
  • У 2015 року Бі-Бі-Сі распачала новую экранізацыю першых сямі кнігаў сэрыі пад старой назвай, галоўныя ролі гэтым разам выканалі Эйдэн Тэрнэр і Элеанор Томлінсан[8]. Выйшлі 5 сэзонаў, апошняя сэрыя пятага сэзону была паказаная 26 жніўня 2019.
  1. Ellie Friedman and Joyce Carter (кастрычніка 2014) The Poldark Series by Winston Graham (анг.) National Library Service for the Blind and Disabled/Library of Congress Праверана 5 траўня 2020 г.
  2. Poldark Novels (анг.) Cornwall Calling
  3. 1 2 Jack Adrian Obituary: Winston Graham,The Independent, 11 July 2003
  4. Sarah Crompton (26 красавіка 2015) Is Poldark faithful to its literary origins? (анг.) The Guardian Праверана 29 ліпеня 2019 г.
  5. Liz Fenwick (11 красавіка 2016) Ross Poldark’s Cornwall (анг.) Pan MacMillan Праверана 5 траўня 2020 г.
  6. Obituary: Winston Graham (анг.) // Daily Telegraph, 11 ліпеня 2003 г.
  7.  Graham, Winston Memoirs of a Private Man. — London: Macmillan, 2003. — С. 221—225. — ISBN 0-330-41959-5
  8. BBC One announces Aidan Turner to star as Poldark in new series (анг.) // BBC Media Centre, 28 лютага 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]