Ўолес Карозэрз
Ўолес Карозэрз | |
Wallace Hume Carothers | |
Дата нараджэньня | 27 красавіка 1896[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 29 красавіка 1937[1][2][3] (41 год) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | атрута |
Месца вучобы | |
Занятак | хімік, вынаходнік, інжынэр |
Навуковая сфэра | хімія, палімэр і арганічная хімія |
Месца працы | |
Сябра ў | Нацыянальная акадэмія навук ЗША |
Навуковы кіраўнік | Роджэр Адамз |
Узнагароды | |
Ўо́лес Каро́зэрз (па-ангельску: Wallace Carothers; 27 красавіка 1896, Бэрлінгтан, ЗША — 29 красавіка 1937, Філадэлфія, ЗША) — амэрыканскі хімік, вынаходнік і кіраўнік аддзела арганічнай хіміі ў кампаніі DuPont, якому прыпісваюць вынаходніцтва нэйлёну[4].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карозэрз нарадзіўся 27 красавіка 1896 году ў Бэрлінгтане, штат Аёва, у сям’і Іры і Мэры Эваліны Карозэрз. Быў старэйшым з чатырох дзяцей. У юнацтве Карозэрз захапляўся інструмэнтамі і мэханічнымі прыладамі. Навучаўся ў дзяржаўнай школе ў Дэ-Мойне, штат Аёва. Пасьля заканчэньня школы пад ціскам бацькі Кэрозэрс паступіў у камэрцыйны каледж у Дэ-Мойне, дзе ягоны бацька быў віцэ-прэзыдэнтам, скончыўшы навучальны курс бухгальтара і сакратара ў ліпені 1915 году. Навучаўся ў каледжы Таркіё ў Мізуры. Потым паступіў ва Ілінойскі ўнівэрсытэт. 6 лютага 1928 году Карозэрз пачаў працаваць на экспэрымэнтальнай станцыі кампаніі DuPont. 21 лютага 1936 году Карозэрз ажаніўся з Гэлен Сўітман, зь якой сустракаўся з 1934 году. Памёр 29 красавіка 1937 году ў Філадэлфіі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Wallace Hume Carothers // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Wallace Hume Carothers // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Wallace Hume Carothers // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
- ^ Hermes, Matthew. Enough for One Lifetime, Wallace Carothers the Inventor of Nylon, Chemical Heritage Foundation, 1996, ISBN 0-8412-3331-4.
- Нарадзіліся 27 красавіка
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Аёве
- Памерлі 29 красавіка
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў ЗША
- Выкладчыкі Гарвардзкага ўнівэрсытэту
- Хімікі ЗША
- Фізыкахімікі
- Вынаходнікі ЗША
- Аграномы ЗША
- Выпускнікі Коледжу вольных мастацтваў і навук Ілінойскага ўнівэрсытэту
- Сябры і сябры-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Супрацоўнікі DuPont
- Самагубцы ад цыяніду