Перайсьці да зьместу

Ітапэві

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ітапэві
Герб Ітапэві Сьцяг Ітапэві


Краіна: Бразылія
Штат: Сан-Паўлу
Плошча:
  • 82,659 км²
Вышыня: 741 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 11
Геаграфічныя каардынаты: 23°32′56″ пд. ш. 46°56′3″ з. д. / 23.54889° пд. ш. 46.93417° з. д. / -23.54889; -46.93417Каардынаты: 23°32′56″ пд. ш. 46°56′3″ з. д. / 23.54889° пд. ш. 46.93417° з. д. / -23.54889; -46.93417
Ітапэві на мапе Бразыліі
Ітапэві
Ітапэві
Ітапэві
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.itapevi.sp.gov.br/

Ітапэві́ (па-партугальску: Itapevi) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала амаль 241 тысячу чалавек. Горад ёсьць часткай аглямэрыцыі Вялікага Сан-Паўлу, знаходзячыся за 35 км ад Сан-Паўлу[2].

Вёска была заснаваная каля XVIII стагодзьдзя, а першым будынкам у паселішчы быў дом, пабудаваны каля 1720 году, які выкарыстоўваўся бандэйрантамі. Самымі раньнімі засельнікамі, напэўна, была сям’я Абрэўш. Сваё разьвіцьцё вёска атрымала 10 ліпеня 1875 году, калі тут зьявілася чыгуначная станцыя Качыя. У 1895 годзе італьянскі прадпрымальнік Джуліё Мікаэлі заклаў тут фабрыку па вытворчасьці тратуараў, прыцягнуўшы сюды італьянскіх мігрантаў. Электрычнасьць зьявілася ў месьце ў 1929 годзе, а першы тэлефон быў падлучаны да сеткі ў наступным 1930 годзе. Урбанізацыя места паскорылася з 1940-х гадоў. Пры гэтым места працягвала быць часткай гораду Качыя. На рэфэрэндуме, які быў зладжаны ў 1958 годзе, каля дзевяцісот чалавек абралі аддзяленьне места ў Качыі, і толькі трыццаць чалавек галасавалі супраць вылучэньня. У гэтым жа годзе губэрнатар Жанію Квадрус зацьвердзіў утварэньне гораду Ітапэві. Афіцыйнай жа датай заснаваньня гораду лічыцца 18 лютага 1959 году. Першым мэрам стаў Рубэнс Карамэс.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]