Харашэвічы (вёска)
Харашэвічы | |
Першыя згадкі: | 1505 |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Слонімскі |
Сельсавет: | Дзераўноўскі |
Насельніцтва: | 25 |
Тэлефонны код: | +375 1562 |
Паштовы індэкс: | 231812 |
Аўтамабільны код: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°8′26″ пн. ш. 25°27′37″ у. д. / 53.14056° пн. ш. 25.46028° у. д.Каардынаты: 53°8′26″ пн. ш. 25°27′37″ у. д. / 53.14056° пн. ш. 25.46028° у. д. |
Харашэвічы на мапе Беларусі Харашэвічы |
Харашэ́вічы[1] — вёска ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Адміністрацыйна ўваходзіць у Дзераўноўскі сельсавет.
Геаграфічнае становішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Харашэвічы знаходзяцца за 15 км на паўночны ўсход ад места Слонім, на мяжы зь біялягічным заказьнікам «Слонімскі». Самы блізкі прыпынак чыгункі — Палонка (за 10 км на паўднёвы захад ад вёскі). Вёска заснавана на правым беразе ракі Іса[2], правым прытоку ракі Шчара.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска складаецца зь пяці вуліцаў: Лугавой, Партызанскай, Савецкай, Моладзевай і Новай. Дарогі, якія праходзяць праз Харашэвічы, зьвязваюць вёску з н. п. Дзераўная, в. Загрыцькава, в. Нагуевічы. Існуе транспартны зьвязак са Слонімам — аўтобус Слонім — Нагуевічы па пятніцах і нядзелях.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя згадкі пра вёску сустракаюцца ў пісьмовых крыніцах XVI ст., уласнасьць пана Войткі Яновіча Клочкі. У 1505 годзе вялікі князь Аляксандар падараваў яму «двор Деревную… с Хорошевичами… с ловами и бобровыми гонами по рекам Исорок и Деревной». У 1573 годзе вёска ўваходзіла ў склад гаспадарскага маёнтка Дзераўная, уласнасьць пана Ўладзімера Забалоцкага.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце. У гэты час тут дзейнічаў філіяльны каталіцкі касьцёл Слонімскай парафіі[3][4], які не захаваўся. У XIX ст. вёска — цэнтар маёнтку, у які ўваходзілі вёскі Харашэвічы, Нагуевічы, Загрыцькава, Кабакі, фальварак Каралін і вёска фальварку Сярэбрышча. Паводле рэвізіі 1834 г. у маёнтку 515 сялянскіх душ. Паводле інвэнтару 1846 г. у вёсцы 18 двароў, 153 жыхары. У гэты час маёнтак належаў абшарніцы Элеаноры Тыманавай, якая валодала 5388 дзесяцінамі зямлі.
У другой палове XIX ст. вёска ў Дзераўноўскай воласьці. У 1864 г. тут быў заснаваны цагельны завод. У 1869 г. працавала народная вучэльня, у якой навучалася 30 хлопчыкаў і 30 дзяўчынак. У 1870 г. маёнтак належаў абшарніку Гарцінгу. У 1880 г. працавала царкоўна-прыходзкая школа. У 1882 г. касьцёл быў рэканструяваны пад праваслаўны храм паводле праекту грамадзянскага інжынэра Кржыжаноўскага. У 1884 г. дзейнічаў цагельны завод, на якім працавалі 203 работнікі. Аб’ём вытворчасьці складаў 230 тысячаў штук цэглы. У 1886 г. вёска, прыватная ўласнасьць, 19 двароў, 232 жыхары.[3]. Сума даходу 2 тысячы рублёў. Тут былі карчма, крама дзеля запасаў хлеба, царкоўна-прыходзкая школа, вінакурны завод. Паводле перапісу 1897 г., 42 двары, 358 жыхароў. Побач зь вёскай знаходзілася сядзіба Гарцінга, 1 двор, 91 жыхар, дзе былі карчма й крама. У сувязі з важнасьцю вёскі ў стратэгічных і палітычных адносінах побач зь сядзібай было раскватаравана войска — 4 казармы батальёну 117-га пяхотнага Яраслаўскага палку (374 чалавекі).
У 1905 г. 436 жыхароў. Працавала народная вучэльня, у якой у 1905 г. навучалася 58 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак.
З 1921 г. у складзе Польскай Рэспублікі. Уваходзіла ў Дзераўнаўскую гміну Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1921 г. 123 двары, 757 жыхароў.
З 1939 году ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 году цэнтар сельсавету, з 16 ліпеня 1945 году ў Пятралевіцкім, з 14 красавіка 1979 году ў Дзераўноўскім сельсаветах. Уваходзіць у склад сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыву «Дзераўноўскі». Працуюць крама, фэльчарска-акушэрскі пункт (ФАП), аддзяленьне сувязі, дом побыту, грамадзкая лазьня, 8-гадовая школа, клюб, бібліятэка. У 1967 годзе ў вёсцы ўсталяваны помнік землякам-удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. На 1 студзеня 2003 году 72 двары, 135 жыхароў.
Воіны-землякі, якія загінулі ці зьніклі бязь вестак у 1941—1945 гг.
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Басак Аляксей Аляксандравіч — нарадзіўся ў 1916 г., загінуў 18.01.1945 у Польшчы
- Басак Іван Паўлавіч — нарадзіўся ў 1910 г., зьнік бязь вестак у кастрычніку 1944 г.
- Бондар Рыгор Лук’янавіч — нарадзіўся ў 1916 г., зьнік бязь вестак у сакавіку 1945 г.
- Булыга Павел Антонавіч — нарадзіўся ў 1926 г., загінуў 15.01.1945 у Польшчы
- Булыга Фёдар Андрэевіч — нарадзіўся ў 1923 г., малодшы сяржант, памёр ад ран 15.06.1945, пахаваны ў м. Гвардзейск Калінінградзкай вобл.
- Ганчарук Аляксандар Андрэевіч — нарадзіўся ў 1911 г., радавы, памёр ад ран 19.11.1944 у Польшчы
- Ганчарук Фёдар Андрэевіч — нарадзіўся ў 1921, загінуў 6.02.1945 у Польшчы
- Жук Ёсіф Васільевіч — нарадзіўся ў 1926, малодшы сяржант, зьнік бязь вестак у красавіку 1945
- Жылінскі Андрэй Андрэевіч — нарадзіўся ў 1921, загінуў 29.01.1945 у Польшчы
- Жылінскі Васіль Тарасавіч — нарадзіўся ў 1925, радавы, загінуў 29.01.1945 у Польшчы
- Жылінскі Клеменці Венядзіктавіч — нарадзіўся ў 1923, радавы, загінуў 16.01.1945 у Польшчы
- Казак Андрэй Сідаравіч — нарадзіўся ў 1913, загінуў 18.01.1945 у Польшчы
- Казак Іван Міхайлавіч — загінуў 11.10.1944 у Польшчы
- Казак Іван Трафімавіч — нарадзіўся ў 1923, загінуў у сьнежні 1944 у Польшчы
- Качарга Аляксандар Антонавіч — нарадзіўся ў 1920, радавы, загінуў 26.01.1945 у Польшчы
- Кісьляк Аляксандар Адамавіч — нарадзіўся ў 1925, радавы, памёр ад ран 31.01.1945 у Нямеччыне
- Кісьляк Ануфры Андрэевіч — нарадзіўся ў 1924, зьнік бязь вестак у ліпені 1945
- Кісьляк Васіль Ёсіфавіч — нарадзіўся ў 1923, радавы, загінуў 28.01.1945 у Польшчы
- Мялешка Андрэй Міхайлавіч — нарадзіўся ў 1926, радавы, загінуў 29.04.1945 у Нямеччыне
- Мялешка Васіль Адамавіч — радавы, загінуў 15.01.1945 у Польшчы
- Пляшко Мікалай Аляксандравіч — нарадзіўся ў 1921, радавы, загінуў 26.01.1945 у Польшчы
- Пятліцкі Аляксандар Аляксандравіч — нарадзіўся ў 1923, радавы, памёр ад ран 26.11.1946, пахаваны ў м. Ковель, Украіна
- Пятліцкі Гарадзей Васільевіч — зьнік бязь вестак у кастрычніку 1944
- Пятліцкі Сьцяпан Сьцяпанавіч — нарадзіўся ў 1923, загінуў 14.01.1945 у в. Енце, Польшча
- Разьбягальскі Тадэвуш Ігнатавіч — нарадзіўся ў 1921, загінуў 26.04.1945
- Разьбягальскі Фелікс Ігнатавіч — нарадзіўся ў 1917, зьнік бязь вестак у красавіку 1945
- Раманюк Георгій Восіпавіч — нарадзіўся ў 1914, радавы, зьнік бязь вестак у верасьні 1944
- Случко Мікалай Вікенцьевіч — нарадзіўся ў 1910, радавы, загінуў 6.03.1945 у Нямеччыне
- Хілько Аляксандар Нікіфаравіч — нарадзіўся ў 1902, зьнік бязь вестак у сьнежні 1943
- Хомка Фадзей Георгіевіч, нарадзіўся ў 1911 — радавы, зьнік бязь вестак у траўні 1945
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Харашэвіцкая вучэльня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Створана ў 1861 годзе і разьмяшчалася ў грамадзкім будынку бясплатна. Утрымлівалася за кошт дзяржаўнага казначэйства й мясцовай сялянскай грамады. У 1886/87 навучальным годзе вучыліся 43 хлопчыкі й 1 дзяўчынка, у 1900/01 — 50 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка. У розныя часы тут працавалі настаўнікі: Вольга Барадзіна (адна зь першых настаўнікаў, скончыла Шавельскі жаночы пансіён), Іван Ганчарук, М. Шыпіца й Андрэй Тарасюк (два апошнія закончылі Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю). Закон Божы выкладалі сьвятары: Марк Ячынкоўскі ў канцы XIX стагодзьдзя, Ф. Паўловіч (закончыў Летувіскую духоўную сэмінарыю) у пачатку XX стагодзьдзя.
Базавая школа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Васьмігадовая школа зачынена ў 2002 годзе й зруйнавана ўлетку 2011.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Водными маршрутами Беларуси (рас.)
- ^ а б Choroszewicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. S. 322 (пол.)
- ^ Choroszewicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 633 (пол.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 752 с.: іл. ISBN 985-6302-61-7.