Перайсьці да зьместу

Ірына Калінец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ірына Калінец
Ірина Калинець
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Ірина Онуфріївна Стасів
Нарадзілася 6 сьнежня 1940(1940-12-06)
Памерла 31 ліпеня 2012(2012-07-31)[1] (71 год)
Пахаваная
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці дзіцячая пісьменьніца, пісьменьніца, паэтка
Гады творчасьці 60-ыя гады 20 ст. - 2012
Мова украінская мова
Значныя творы Дорога вигнання, 1971, Поезії, 1991
Узнагароды
Ордэн княгіні Вольгі III ступені
http://khpg.org/en/index.php?id=1343766434

Ірына Калінец (па-ўкраінску: Ірина Калинец; 6 сьнежня 1940, Львоў – 31 ліпеня 2012, Львоў, Украіна)– украінская пісьменьніца, паэтка, філялягіня, дысыдэнтка, шасьцідзясятніца, палітычная вязьнярка савецкіх лягераў, актывістка ўкраінскага нацыянальнага і праваабарончага руху.

Нарадзілася ў сям'і вернікаў Украінскай грэка-каталіцкай царквы, пераследаванай у СССР. У пасьляваенныя гады была сьведкай масавай дэпартацыі ўкраінцаў у Сібір[3].

Хрушчоўская «адліга» наступіла падчас ейнага навучаньня на славянскім адзьдзяленьні філялягічнага факультэту Львоўскага дзяржаўнага ўнівырсытэту імя Івана Франка. Тагачасныя грамадзкія працэсы ў Вугоршчыне і Чэхаславаччыне надзвычай узбударажылі заходнеўкраінскае студэнцтва.

Пасьля заканчэньня Львоўскага ўнівэрсытэту выкладала ўкраінскую мову і літаратуру на падрыхтоўчым курсе ў Львоўскім палітэхнічным інстытуце. У пэрыядычным друку друкавала вершы для дзяцей[4].

Ірына і ейны муж Ігар Калінец былі блізкімі сябрамі такіх вядомых дысыдэнтаў і палітвязьняў, як Валянцін Мароз, Вячаслаў Чарнавол, Васіль Стус, Міхайла Горынь, Стэфанія Шабатура, Іван Гель. Падчас другой хвалі рэпрэсіяў за Брэжневам за пратэст супраць перасьледаваных дзеячаў культуры ў 1970 годзе яе звольнілі. Пазьней уладкавалася працаваць ткальляй. У школе выкладала мову і літаратуру — на замену[5].

У ліпені 1970 году яна падпісала пратэст 9 грамадзянаў Львову супраць арышту Валянціна Мароза. Восеньню таго ж году разам з мужам накіравала хадайніцтва ў пракуратуру УССР з просьбай дазволіць ім прысутнічаць на судзе над В. Марозам. Ад імя родных і блізкіх В. Мароза яна напісала ліст старшыні Савету Міністраў СССР А. Касыгіну, ліст у Вярхоўны Савет СССР з пратэстам супраць парушэньняў падчас судовага працэсу. У сьнежні 1971 году яна і Пётр Якір, Васіль Стус, Леанід Тымчук і Вячаслаў Чарнавол падпісалі дэклярацыю аб стварэньні Грамадзкага камітэту абароны іншадумкі, дысыдэнткі Ніны Стракатай[6].

Арыштаваная 12.01.1972 у Львове. Падчас сьледства многіх ейных студэнтаў выклікалі на допыт. З 100 студэнтаў, якія прайшлі па справе, толькі двое-трое выступілі супраць яе: яна чытала вершы, прысьвечаныя Вячаславу Чарнаволу, чытала творы Валянціна Мароза, распавядала пра незалежную Ўкраіну. Сьледчым не ўдалося даказаць датычнасьць Ірыны і Ігара Калінцоў да групы В. Чарнавіла і ўдзел у выданьні нелегальнага часопісу «Український вісник». У ліпені 1972 г. суд разгледзеў абвінавачаньне Ірыне Стасіў-Калінец і Стэфаніі Шабатуры па арт. 62 КК УССР («антысавецкая агітацыя і прапаганда») і вырак Ірыну Калінец да 6 гадоў лягераў строгага рэжыму і 3 гады ссылкі. Праз паўгода такі ж прысуд атрымаў і ейны муж. Іх маленькая дачка Дзьвеніслава была разлучаная з бацькамі цягам 9 гадоў. Зьняволеньне адбывала ў Мардовіі, потым у Чыцінскай вобласьці. Вызваленая ў 1981 годзе[7].

З 1987 году Ірына Калінец прымае самы актыўны ўдзел у абуджэньні вольнага культурнага і грамадзкага жыцьця Львова.

У 1990 годзе Ірына Калінец была абраная дэпутаткай Вярхоўнай Рады Ўкраіны. З траўня 1990 г. працуе кіраўніцай Львоўскага абласнога ўпраўленьня адукацыі. Яна рэфармавала школу ў напрамку ўкраінізацыі школьнай сыстэмы, у прыватнасьці, было ліквідаванае вывучэньне расейскай мовы ў пачатковай школе, скарочаная колькасьць расейскіх школаў і клясаў, унесеныя адпаведныя зьмены ў праграму навучаньня і іншае[8].

У 1998 г. за грамадзкую дзейнасьць была прызнаная «Гераіняй сьвету» (ЗША, Рочэстэр), у 2000 г. — узнагароджаная ордэнам княгіні Вольгі III ступені[9].

Яна памерла ў Львове 31 ліпеня 2012 года ў выніку цяжкай і працяглай хваробы на 72-м годзе жыцьця. Пахавалі яе 2 жніўня на полі 67 Лычакіўскіх могілак[10].

Ірына Калінец - аўтарка паэтычных і празаічных твораў. Асноўныя паэтычныя творы зьявіліся ў Нью-Ёрку ў 1991 годзе пад назвай “Поезії”. Яскравай старонкай творчай біяграфіі пісьменьніцы ёсьць ейныя навуковыя працы: “Епоха гунів та її передісторія”, “Студії над “Словом о полку Ігоревім”, “Загадки хрещення України-Руси”, “Близьке далеке”[11].

За апошнія гады муж Ірыны Ігар Калінец апрацаваў і выдаў 10 тамоў творчай і навуковай спадчыны, дакументальных матэрыялаў сваей жонкі[12].

• Вбивство тисячолітньої давності. — Львів: Місіонер, 1997. — 343 с. — ISBN 966-7086-32-1.

• Гуни — нащадки Ізраїля. — Львів: Місіонер, 1997. — 127 с. — ISBN 966-7086-19-4.

• Загадки хрещення України-Руси. — Львів: Місіонер, 2000. — 198 с. — ISBN 966-7086-59-3.

• Лелека і Чорна хмара. — К.: Веселка, 1993. — 23 с.

• Пімбо-Бімбо. — Львів: Піраміда, 2000. — 40 с. — ISBN 966-7188-15-9.

• Студії над «Словом о полку Ігоревім». — Львів: Місіонер, 1999. — 166 с. — ISBN 966-7086-59-3.

• Це ми, Господи. — Львів: Логос, 1993. — 124 с.

• Шлюб із полином. — Львів: Місіонер, 1995. — 167 с. — ISBN 5-7707-7272-7.

• Останній пагінець євшану // Дзвін. — 1992. — № 7/8. — С. 2—6.

• Повернення // Дзвін. — 1992. — № 11/12. — С. 82—89.

• Поїзд // Наука — Фантастика. — 1991. — № 10. — С. 21.

• Про смерть Валерія Гнатенка // Сучасність. — 1987. — Ч. 9. — С 45—48.

• Феодосій Печерський // Київ, церква. — Львів, 2000. — № 3. — С. 51—54.

  1. ^ Померла поетеса-дисидентка Ірина Калинець
  2. ^ (not translated to be-tarask) Вітер в долоняхЛьвоў: 2017. — С. 46. — 416 с.
  3. ^ Оприлюднено документи КҐБ про переслідування дисидентки Ірини Стасів-Калинець. istpravda.com.ua. Історична правда. 7 грудня 2020, https://www.istpravda.com.ua/short/2020/12/7/158626/
  4. ^ Терещук, Галина. Зібрання творів Ірини Калинець: 10 томів для роздумів. Радіо Свобода. Процитовано 1 січня 2017, https://www.radiosvoboda.org/a/24790697.html
  5. ^ Сьогодні 80-ліття Ірини Калинець. galinfo.com.ua. Агенція інформації та аналітики «ГалІнфо». 6 грудня 2020, https://galinfo.com.ua/news/sogodni_80littya_iryny_kalynets_356382.html
  6. ^ Г. Касьянов Незгодні: українська інтелігенція в русі опору 1960-1980-х років.— К.: Либідь, 1995. — С. 23, 86, 88, 113, 115, 122, 126, 127, 129.
  7. ^ Христина Бурштинська (7 грудня 2020). Ірина Калинець у Львівській політехніці (до 80-річчя від дня народження). lpnu.ua. Національний університет «Львівська політехніка», https://litgazeta.com.ua/news/vypovnylosia-80-rokiv-vid-dnia-narodzhennia-iryny-kalynets/
  8. ^ Галина Терещук (6 грудня 2020). 6 грудня минуло 80 років від дня народження письменниці, дисидентки Ірини Калинець. radiosvoboda.org. Радіо Свобода, https://www.radiosvoboda.org/a/rokiv-vid-dnya-narodzhennya-pysmennytsi-shistdesyatnytsi-iryny-kalynets/30984150.html
  9. ^ Тарас Салига. «Щоб не назвав нас ніхто пришельцями на рідній землі…» // «День», № 225, 8 грудня 2010.
  10. ^ Ігор Мельник (6 грудня 2010). Спогад про Ірину Калинець. zbruc.eu. Zbruč, https://zbruc.eu/node/44695
  11. ^ Ігор Мельник (6 грудня 2010). Спогад про Ірину Калинець. zbruc.eu. Zbruč, https://zbruc.eu/node/44695
  12. ^ Ігор Мельник (6 грудня 2010). Спогад про Ірину Калинець. zbruc.eu. Zbruč, https://zbruc.eu/node/44695