Іржы Глінка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Глінка.

Іржы Глінка (па-чэску: Jiří Hlinka; нар. 1944, Прага) — нарвэскі музычны пэдагог чэскага паходжаньня.

Скончыў Праскую акадэмію музыкі, вучань Францішка Раўха і Ёзэфа Паленічэка. З 1966 году пачаў канцэртную дзейнасьць, аднак ужо праз тры гады па мэдычных паказаньняў быў вымушаны моцна абмежаваць сваю выканальніцкую актыўнасьць і з тых часоў амаль не выступае і запісваецца даволі рэдка. Разам з гэтым, за сорак гадоў ім былі зробленыя шэраг запісаў камэрнай музыкі Ёзэфа Гайдна, Фэрэнца Ліста, Пятра Чайкоўскага, Леаша Яначакі, Сяргея Пракоф’ева, Эрыка Саці. Аднак з 1970 году асноўнай працай Глінкі стала выкладаньне. З 1972 голу ён жыве і працуе ў Нарвэгіі, у 1982 годзе прыняў нарвэскае грамадзянства. Усе гэтыя гады Глінка выкладае ў Музычнай акадэміі імя Грыга ў Бэргене, дзе сярод яго вучняў быў, у прыватнасці, Лейф Овэ Андснэс.

У 2004 годзе быў узнагароджаны Залатым каралеўскі мэдалём за заслугі — восьмай па значнасьці дзяржаўнай узнагародай Нарвэгіі. У 2007 годзе атрымаў прэмію «Gratias agit» за заслугі ў прадстаўніцтве чэскай культуры за мяжой.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]