Ёзэф Паленічэк
Ёзэф Паленічэк | |
Josef Páleníček | |
Дата нараджэньня | 19 ліпеня 1914 |
---|---|
Месца нараджэньня | Траўнік, Босьнія і Герцагавіна |
Дата сьмерці | 7 сакавіка 1991 |
Месца сьмерці | Прага |
Месца вучобы | |
Занятак | піяніст, кампазытар, музычны пэдагог, прафэсар унівэрсытэту, музыка, настаўнік |
Інструмэнты | фартэпіяна |
Дзеці | Jan Páleníček[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Ё́зэф Пале́нічэк (па-чэску: Josef Páleníček; 19 ліпеня 1914, Траўнік, Босьнія і Герцагавіна — 7 сакавіка 1991, Прага) — чэскі кампазытар і піяніст.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вучыўся з 1927 году ў Празе ў Карэла Гофмайстэра (спачатку прыватна, затым у Праскай кансэрваторыі), пазьней таксама ў Вітэзслава Новака. У 1936—1938 гадах удасканальвае сваё майстэрства ў парыскай Вышэйшай нармальнай школе музыкі ў Альфрэда Корта (фартэпіяна), Альбэра Русэля (кампазыцыя), Дзырана Алексаняна (камэрны ансамбль).
У 1934 годзе заснаваў Трыё імя Сьметаны (з 1945 году Чэскае трыё), нязьменным піяністам і лідэрам якога заставаўся да самай сьмерці. Выступаў таксама дуэтам зь віялянчэлістам Сашам Вечтамавым. Вядомы сваімі інтэрпрэтацыямі твораў Бедржыха Сьметаны, Леоша Яначака, Багуслава Марціну.
Кампазытарская спадчына Паленічэка ўключае тры фартэпіянныя канцэрты, а таксама канцэрты для клярнэта, саксафона, флейты з аркестрам, «Сымфанічныя варыяцыі на ўяўны партрэт Ільлі Эрэнбурга» (1971), камэрную, харавую музыку.
Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі ЧССР (1974), Народны артыст Чэхаславаччыны (1979).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мэмарыяльны сайт (фр.)