Перайсьці да зьместу

Інстытут рукапісаў НАН Азэрбайджану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Інстытут рукапісаў НАН Азэрбайджану
Əlyazmalar İnstitutu
Заснаваны 1986
Тып дзяржаўны
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 40°22′6″ пн. ш. 49°49′59″ у. д. / 40.36833° пн. ш. 49.83306° у. д. / 40.36833; 49.83306Каардынаты: 40°22′6″ пн. ш. 49°49′59″ у. д. / 40.36833° пн. ш. 49.83306° у. д. / 40.36833; 49.83306
Горад Баку, вуліца Істыглаліят
Краіна Азэрбайджан
Вэб-сайт manuscript.az
Інстытут рукапісаў НАН Азэрбайджану на мапе Азэрбайджану
Інстытут рукапісаў НАН Азэрбайджану
Інстытут рукапісаў НАН Азэрбайджану
Інстытут рукапісаў НАН Азэрбайджану

Інстытут рукапісаў імя Мухамэда Фізулі (па-азэрбайджанску: Əlyazmalar İnstitutu) — навуковы цэнтар у сыстэме Нацыянальнай Акадэміі Навук Азэрбайджану, займаецца навукова-дасьледчай, архіўнай і бібліятэчнай дзейнасьцю, ажыцьцяўляе збор, сыстэматызацыю, ахову, вывучэньне, пераклад і публікацыю сярэдневяковых рукапісаў. Інстытут разьмяшчаецца ў гістарычным будынку былой Бакінскай мусульманскай жаночай школы Тагіева на вуліцы Істыглаліят.

Перадумовы для стварэньня Інстытуту ўзьніклі яшчэ ў 1924 годзе, калі ў Баку быў праведзены першы Ўсеазэрбайджанскі рэгіянальны кангрэс, які пастанавіў арганізаваць навуковую бібліятэку са спэцыяльным аддзелам, прысьвечаным старажытным рукапісам і рэдкім кнігам. Спачатку гэта бібліятэка зьяўлялася часткай Таварыства дасьледаваньня Азэрбайджану, а пасьля яе ўключылі ў склад Інстытуту літаратуры імя Нізамі.

У 1950 годзе пры Акадэміі Навук Азэрбайджану быў створаны Рэспубліканскі рукапісны фонд. 1986 годзе на базе фонду быў заснаваны Інстытут рукапісаў АН Азэрбайджану. У 1996 годзе Інстытуту было прысвоена імя Мухамэда Фізулі. З 1972 году па 1980 год дырэктарам інстытуту быў вядомы савецкі іраніст Рустам Аліеў (1929—1994).

  • Аддзел цюрскіх рукапісаў
  • Аддзел арабскіх рукапісаў
  • Аддзел пэрсыдзкіх рукапісаў
  • Аддзел асабістых фондаў
  • Аддзел бібліяграфіі і абслугоўваньня
  • Аддзел гігіены і рэстаўрацыі
  • Аддзел перакладу і інфармацыі

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]