Перайсьці да зьместу

Інва Мула

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Інва Мула
па-альбанску: Inva Mula
Дата нараджэньня 27 чэрвеня 1963(1963-06-27)[1][2] (61 год)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак опэрная сьпявачка, лірычнае сапрана
Жанры опэра і клясычная музыка
Вакал лірычнае сапрана[d]
Інструмэнты голас[d]
Сайт inva-mula.com

Інва Мула (па-альбанску: Inva Mula; нар. 27 чэрвеня 1963 г., Тырана, Альбанія) — альбанская опэрная сьпявачка (лірычнае сапрана).

Сьпяваць пачала ў хоры Парыскай опэры, а потым выспупала як салістка. У 1987 годзе перамагла на конкурсе Cantante d'Albania ў Тыране, ў 1988 годзе на Міжнародным конкурсе імя Джорджэ Энеску ў Бухарэсьце, а ў 1992 годзе перамагла на конкурсе Butterfly (Матылёк) у Барсэлёне.

У 1993 годзе яна атрымала ўзнагароду на першым міжнародным конкурсе опэрных сьпевакоў «Апэралія» (Operalia) заснаваным Пласіда Дамінга ў Парыжы. У сувязі з гэтай падзеяй быў выпушчаны дыск канцэрту. У гэтым жа годзе прымала ўдзел у розных канцэртах з гэтым вядомым тэнарам у тэатры Опэра Бастыліі ў Парыжы, на фэстывалі Europalia Mexico ў Брусэлі, пазьней у Мюнхэне і ў Осла.

У 1996 годзе ўдзельнічала ў опэры Люіджы Керубіні «Медэя» (запісана для ТБ) у Камп'ене, Францыя. У 1998 годзе яна зьвярнулася да опэеры Жоржа Бізэ «Пэрцкая прыгажуня» (выпушчаны дыск, запіс для ТБ, у Японіі выпушчаны DVD).

У 1997 годзе ў фільме «Пяты элемэнт» агучыла ролю сьпявачкі Панны Плавалагуны. Пасьля гэтага запісала опэру Пучыні «Ластаўка» з Анжэлай Георгіў для EMI. Для сцэнічнай пастаноўкі 2005 пераняла ад Анжэлы Георгіу галоўную ролю Магды ў пастаноўках у Тулузе і Парыжы.

  1. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  2. ^ Inva Mula // Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
  3. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #128944560 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інва Муласховішча мультымэдыйных матэрыялаў