Імран Хан
Імран Хан | |
18 жніўня 2018 — 10 красавіка 2022 | |
Папярэднік | Шагід Хакан Абасі[d] |
Наступнік | Шабгаз Шарыф[d] |
7 сьнежня 2005 — 2014 | |
Папярэднік | Бэці Локўуд[d] |
Наступнік | Кейт Сўон[d] |
25 красавіка 1996 — 2 сьнежня 2023 | |
Наступнік | Gohar Ali Khan[d] |
11 траўня 2013 — 31 траўня 2018 | |
Папярэднік | Hanif Abbasi[d] |
13 жніўня 2018 — 11 красавіка 2022 | |
18 жніўня 2018 — 18 красавіка 2019 | |
10 кастрычніка 2002 — 3 лістапада 2007 | |
Наступнік | Навабзада Малік Амад Хан[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
5 кастрычніка 1952[1] (72 гады) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Рэгам Хан[d] |
Дзеці: | Сулайман Іса Хан[d][2] і Kasim Khan[d][2] |
Бацька: | Ikramullah Khan Niazi[d][2] |
Маці: | Shaukat Khanum[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Імра́н Ахмэ́д Хан Ніязі́ (عمران احمد خان نیازی , [ɪmɾaːn ɛɦməd xaːn nɪjaːziː]; нар. 5 кастрычніка 1952, Лагор) — пакістанскі палітык, 22-і прэм’ер-міністар Пакістану (2018—2022). У 1980-х — 1990-х — крыкетыст, капітан нацыянальнай зборнай.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Кібэл-коледж Оксфардзкага ўнівэрсытэту. У Ангельшчыне пачаў гуляць у крыкет і ў 1971 року ўпершыню выступіў за зборную Пакістану ў матчы з Ангельшчынай. У 1982—1992 быў капітанам (пэрыядычна) зборнай, зь якой дабіўся перамогі на чэмпіянаце сьвету-1992.
Скончыўшы крыкетную кар’еру, пэўны час пісаў пра крыкет у брытанскія і азіяцкія газэты, камэнтаваў тэлетрансьляцыі гульняў. Быў спартовым спэцпрадстаўніком ЮНІСЭФ
У 1995 року ажаніўся з Джэмімай Голдсьміт, зь якой мае двух сыноў. У 2004 шлюб распаўся.
У 1996 Імран Хан заснаваў палітычную партыю Рух за справядлівасьць, зь якой удзельнічаў у парлямэнцкіх выбарах 1997 року, аднак не прайшоў. У 1999 року падтрымаў вайсковы пераварот Пэрвэза Мушарафа. У 2002 року абраны ў парлямэнт. На рэфэрэндуме 2002 року зноўку падтрымаў дыктатара Мушарафа. А ў 2007 року ў ліку 85 іншых дэпутатаў склаў свой мандат на знак пратэсту супраць удзелу Мушарафа ў прэзыдэнцкіх выбарах. Пасьля ўвядзеньня надзвычайнага становішча ўзяты пад хатні арышт, адкуль уцёк. Арыштаваны ў часе студэнцкіх пратэстаў, увязьнены на некалькі дзён. У 2008 року Рух за справядлівасьць байкатаваў выбары ў парлямэнт.
З 2011 року пачаў актыўна выступаць супраць уладаў у падрыхтоўцы да будучых парлямэнцкіх выбараў. Пераважную большасьць месцаў здабыла Пакістанская мусульманская ліга Наваза Шарыфа, а Рух за справядлівасьць атрымаў трэцюю колькасьць месцаў пасьля Народнай партыі. Хан узначаліў парлямэнцкую фракцыю сваёй партыі.
У 2014 Імран ажаніўся з Рэгам Хан; гэты шлюб працягнуўся меней за год. Трэці раз Імран Хан узяў шлюб з Бушрой Бібі ў 2018 року.
На выбарах 2018 року Рух за справядлівасьць стаў найбольшай партыяй у Нацыянальным сходзе, а Імран Хан атрымаў пасаду 22-га прэм’ер-міністра. На пасадзе ён пачаткова здолеў стварыць умовы эканамічнага росту, аднак ягонае стаўленьне да пандэміі каранавіруснай інфэкцыі спрычыніла эканамічны адкат і паскорыла інфляцыю. У красавіку 2022 року пачаўся канстытуцыйны крызіс, у выніку якога Імран Хан стаў першым пакістанскім прэм’ер-міністрам, які атрымаў вотум недаверу. Пасьля зьняцьця з пасады Выбарчая камісія Пакістану пазбавіла яго дэпутацкага мандату на 5 гадоў за непрадастаўленьне дэклярацыі пра атрыманыя падарункі. 3 лістапада 2022 перажыў замах на жыцьцё ў часе маршу ў Вазірабадзе.
9 траўня 2023 року Імрана Хана арыштавалі ў Вярхоўным судзе Ісламабаду па абвінавачваньні ў карупцыі. Пасьля гэтага ва ўсім Пакістане выбухнулі пратэсты, у якіх загінулі ня менш за 8 прыхільнікаў Хана, тысячы былі арыштаваныя. 12 траўня Вярхоўны суд Ісламабаду прызнаў арышт незаконным, і Хан быў вызвалены.
5 жніўня Імран Хан паўторна быў арыштаваны і прыгавораны да трохгадовага турэмнага тэрміну за злоўжываньні ўладай. 29 жніўня апэляцыйны суд прыпыніў ягоны тэрмін на паруках. Аднак Хана пакінулі ў турме паводле іншага абвінавачваньня, вядомага як Лістагейт(d). 30 студзеня 2024 року спэцыяльны суд прысудзіў яму за гэта 10 гадоў турмы, а празь дзень — 14 гадоў за непаведамленьне пра атрыманыя службовыя падарункі. 3 лютага Імран з жонкай Бушрой атрымалі дадаткова сем гадоў турмы за парушэньне ісламскага закону пра чарговы шлюб.
3 чэрвеня 2024 року Вярхоўны суд Ісламабаду скасаваў рашэньне па дыпляматычным скандале. 13 ліпеня апэляцыйны суд скасаваў прысуд па справе шлюбу. Тады Хана арыштавалі па справе пратэстаў 2023 року. 20 лістапада Імрана Хана вызвалілі пад заклад у справе карупцыйных падарункаў; тым ня менш, яго пакінулі пад вартай у іншых справах. 24 лістапада па ўсім Пакістане прайшлі акцыі пратэсту з патрабаваньнямі вызваленьня свайго лідэра.
У чэрвені 2024 року Працоўная група ААН па адвольных затрыманьнях заклікала вызваліць Хана, назваўшы ягонае зьняволеньне адвольным і палітычна матываваным. У турме Імран Хан працягвае палітычную дзейнасьць, заклікаючы прыхільнікаў да пратэстаў. 8 лютага 2024 ён прагаласаваў на парлямэнцкіх выбарах.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://www.dawn.com/news/1136414/happybirthdayik-pti-chairman-imran-khan-turns-62
- ^ а б в Lundy D. R. Imran Ahmad Khan // The Peerage (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 5 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Лагоры
- Сябры Руху за справядлівасьць
- Выпускнікі Кібэл-коледжу Оксфардзкага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Оксфардзкага ўнівэрсытэту
- Ляўрэаты прэміі „Годнасьць выкананьня“
- Пакістанскія крыкетысты
- Пакістанскія крыкетныя трэнэры
- Лідэры палітычных партыяў Пакістану
- Пакістанскія аўтабіёграфы
- Пакістанскія суфі
- Пакістанскія нацыяналісты
- Пакістанскія пацыфісты
- Пакістанскія філянтропы
- Дэпутаты парлямэнту Пакістана
- Прэм’ер-міністры Пакістану
- Канцлеры Брэдфардзкага ўнівэрсытэту
- Пакістанскія злачынцы
- Кавалеры Паўмесяцу Дасканаласьці
- Кавалеры ордэна Адраджэньня (Бахрэйн)
- Кавалеры ордэна караля Абдэль-Азіза I клясы
- Кавалеры ордэна Дасканаласьці
- Пуштунскія палітыкі