Імпэрыя: Смутны час
Імпэрыя: Смутны час Империя: Смутное время | |
Дата выпуску | 11 сьнежня 2009 |
---|---|
Жанр | Стратэгічная гульня |
Стваральнікі | |
Распрацоўнік | Lesta Studio |
Выдавец | 1С (Расея) |
Мова інтэрфэйсу | ангельская мова[1], расейская мова[1], нямецкая[1], японская мова[1] і польская мова[1] |
Тэхнічныя дэталі | |
Плятформа | PC (Windows) |
Рэжым | адзіночная гульня |
Носьбіт | лічбавы распаўсюд[d] |
Кіраваньне | клявіятура, мыш |
Афіцыйны сайт |
«Імпэрыя: Смутны час» (па-расейску: Империя: Смутное время) — клясычная стратэгія пра падзеі 1350—1650[2] гадоў, якія адбываліся на тэрыторыі Русі, Польшчы і Вялікага княства Літоўскага.
У адрозьненьне ад клясычных прадстаўнікоў жанру, больш кампактная (абраны невялікі часавы прамежак і ўсяго некалькі нацыяў).
Геймплэй
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гулец можа выступіць за адну з 26 фракцыяў — рускія і польскія княствы, украінскія землі і валоданьні ўсходнеэўрапейскіх манархаў. Поўны[2] сьпіс фракцыяў:
- Кальмарская унія
- Каралеўства Швэдзкае
- Ганзейскі зьвяз
- Каралеўства Прусія
- Тэўтонскі Ордэн
- Лівонскі Ордэн
- Разанскае княства
- Уладзімерскае княства
- Суздальскае княства
- Галіцкае княства
- Яраслаўскае княства
- Цьвярское княства
- Маскоўскае княства
- Наўгародзкая рэспубліка
- Палтаўскае ваяводзтва
- Запароская Сеч
- Галіцкае ваяводзтва
- Кіеўскае княства
- Чарнігаўскае княства
- Полацкае ваяводзтва
- Княства Літоўскае
- Герцагства Мазавія
- Люблінскае ваяводзтва
- Рэч Паспалітая
- Малапольскае ваяводзтва
- Сылескае ваяводзтва
Гульнявыя пэрсанажы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гульнявыя пэрсанажы могуць вывучаць шэсьць розных прафэсіяў:
- Манарх,
- Намесьнік,
- Вайскавод,
- Шныпар,
- Сьвятар,
- Навуковец.
Кожная з прафэсіяў — спэцыялізавана, наяўнасьць пэрсанажаў усіх тыпаў неабходна для кіраваньня краінаю.
Кожнаму пэрсанажу даступныя ўсе клясы, тры зь якіх ён можа асвоіць да дасягненьня 21 узроўню. Пры гэтым узроўні сумуюцца.
Атрыманы пэрсанажамі досьвед раўнамерна разьмяркоўваецца паміж прафэсіямі, абранымі для разьвіцьця. Кошт кожнага новага ўзроўню для другое прафэсіі на 35 % даражэй, чым для асноўнае, а трэцяя прафэсія патрабуе на 70 % больш досьведу.
Усе пэрсанажы штомесяц атрымліваюць невялікую колькасьць досьведу, знаходзячыся на службе гульца. За розныя дзеяньні пэрсанаж таксама атрымлівае дадатковы досьвед.
Баявая сыстэма
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падкантрольныя войскі забясьпечваюцца ці за кошт правінцыі, ці з абозаў.
Бітвы рэалізаваны як пашыраная сыстэма аўтаматычнага бою. Перад бітваю гулец можа паглядзець сілы бакоў і ўсталяваць жаданыя цэлі для сваіх войскаў, а таксама іх базавыя паводзіны. Пасьля гэтага разьлік бою вырабляецца аўтаматычна і выдаюцца вынікі.
Баявая сыстэма разьлічвае па раўндах ход бітвы, улічваючы парадак нанясеньня страт атрадамі, складнасьць пастраеньня, бясьпека артылерыі і іншых маларухомых атрадаў і да т. п. Гэта дазваляе атрымліваць досыць праўдападобныя вынікі бітваў. Атрады маюць як стандартныя (напад, абарона, страты, колькасьць, баявы дух), так і адмысловыя парамэтры («порах», «рэкруты», «вэтэраны», «лінейны атрад»).
Водгукі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гульнявы партал Absolute Games паставіў гульні 78 %. Да добрых якасьцяў аднесена цікавая гульнявая сыстэма, да недахопаў — адносная лёгкасьць. Па меркаваньні аглядальніка «недахопы не так ужо вялікія, а для пачаткоўцаў прастата „Смутнага часу“ — добрая дапамога для знаёмства з жанрам. Ды і вэтэраны ахвотна згуляюць некалькі партыяў, хоць варыянтаў мінаньня трохі, і ня ўсе яны раўназначныя».
Часопіс «Гульняманія» паставіў гульні 6,5 з 10 балаў, адзначыўшы, што «ў сутнасьці, „Імпэрыя“ — гэта вэрсія Europa Universalis, адаптаваная для жыхароў глухіх усходніх лясоў і балотаў», «акрамя EU Lesta зьвяртаецца да досьведу распрацоўкі свае ж даволі няўдалае „Агрэсіі“, але гэты досьвед на карысць „Імпэрыі“ відавочна не ідзе». «Дзіўная справа — у гульні „Імпэрыя: Смутны час“ няма ні імпэрыяў, ні смутнага часу», «Lesta зрабіла дзіўную гульню — першую ў сьвеце глябальную палітычную стратэгію, у якой перамога залежыць ад хуткасьці клікаў мышкаю», «замест сталае гульні пра станаўленьне Русі выйшла садысцкая аркада, гуляць у якую чыста фізычна цяжка».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |