Перайсьці да зьместу

Іманоль Агірэчэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іманоль Агірэчэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 лютага 1987(1987-02-24)[1] (37 гадоў)
Рост 187 см
Вага 77 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2007
2006—2007
2007—2018
Рэал Сасьедад 2
Кастэльён (арэнда)
Рэал Сасьедад
101 (31)
8 (1)
241 (69)

Іманоль Агірэчэ Аруці (па-басконску: Imanol Agirretxe Arruti; нарадзіўся 24 лютага 1987 году, Усурбіль, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст басконскага паходжаньня, нападнік.

Іманоль зьяўляецца выхаванцам моладзевай акадэміі «Рэал Сасьедаду». Агірэчэ ўпершыню зьявіўся ў складзе першай каманды клюбу ў сэзоне 2004—2005 гадох, калі выйшаў на поле ў матчы супраць «Малягі» на апошнія 15 хвілінаў гульні. У наступных трох сэзонах разам узятых, ён зьявіўся толькі ў дзевяці матчах лігі, а таксама шэсьць месяцаў правёў у арэндзе ў складзе «Кастэльёну», які гуляў у другім дывізіёне.

У сэзоне 2008—2009 гадоў калі «Рэал Сасьедад» ужо другі год запар выступаў у Сэгундзе, Агірэчэ пачаў рэгулярна праходзіць у першы склад клюбу, у асноўным за кошт сур’ёзнай траўмы Іньніга Дыяса дэ Сэрыё, і здолеў забіць 9 галоў у 28 гульнях, але баскам зноўку не ўдалося вярнуцца ў Ля Лігу.

19 студзеня 2013 году выйшаўшы на замену за апошнія шэсьць хвілінаў у матчы супраць «Барсэлёны», Агірэчэ забіў пераможны гол на апошняй хвіліне, такім чынам клюб атрымаў перамогу зь лікам 3:2, пасьля таго як прайграваў зь лікам 0:2, а каталёнскі клюб скончылі сваю сэрыю гульняў без паразаў[2].

  1. ^ а б в Imanol Agirretxe // FBref (мн.)
  2. ^ Sociedad stun Barca. ESPN

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]