Ільля Летаў
Выгляд
| Ільля Летаў | ||
|---|---|---|
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 27 сакавіка 1995[1] (31 год) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Нёман | |
| Выступаў за | ||
| Гульнявая кар’ера | 2015 — цяпер | |
Ільля́ Ле́таў (нар. 27 сакавіка 1995 году) — беларускі хакеіст, абаронца «Нёману». Сын вядомага беларускага хакеіста Яўгена Летава.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Займаўся хакеем у розных спартовых школах. Дэбютаваў у салігорскім «Шахцёры» ў кастрычніку 2015 году ў матчы супраць гарадзенскага «Нёману»[4]. У 2017 годзе абаронца поруч зь яшчэ трыма хакеістамі «Шахцёра» быў абменены ў «Дынама-Маладэчна» на Сяргея Станкевіча[5]. Наступныя некалькі сэзонаў абаронца кожны год зьмяняў клюбы, пасьпеўшы яшчэ згуляць у складзе «Гомлю» і «Мэталюргу» Пасьля таго, як ягоны бацька ачоліў гарадзенскі «Нёман» у траўні 2022 году, Летаў быў запрошаны ў клюб[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ilya Letov // Elite Prospects (анг.) — 1999.
- ↑ Elite Prospects (анг.) — 1999.
- ↑ https://www.eliteprospects.com/player/248470/ilya-letov
- ↑ ЧБ: Молодой защитник дебютировал за „Шахтер“. Беларускі хакей.
- ↑ «ЧБ: „Динамо-Молодечно“ и „Шахтер“ совершили обмен»
- ↑ Белорусский защитник сменил „Динамо-Молодечно“ на „Неман“. Беларускі хакей.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старонка на Elite Prospects.