Ільля Кухарчык
| Ільля Кухарчык | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 сакавіка 1997[1][2] (28 гадоў) | |
| Рост | 172 см[3] | |
| Вага | 68 кг[4] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Славія Мазыр | |
| Нумар | 8 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017 | → Баранавічы | 28 (5) |
| 2018 | Віцебск | 0 (0) |
| 2018 | → Баранавічы | 14 (1) |
| 2018—2019 | Белшына | 26 (7) |
| 2020—2021 | Тарпэда-БелАЗ | 7 (0) |
| 2021 | → Белшына | 16 (4) |
| 2022—2023 | Белшына | 56 (7) |
| 2024 | Нёман Горадня | 23 (1) |
| 2025— | Славія Мазыр | 19 (5) |
| Зборныя | ||
| 2015 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ільля́ Сяргеевіч Куха́рчык (нар. 10 сакавіка 1997) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць]Выхаванец баранавіцкай ДЮСШ-5 і пастаўскай акадэміі клюбу ПМЦ. Пазьней далучыўся да барысаўскага БАТЭ. Выступаў за клюбны дубль і гуляў у Юніёрскай лізе УЭФА. У сакавіку 2017 году быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы[5], дзе стаў гульцом першай адзінаццаткі.
У лютым 2018 году перайшоў у «Віцебск»[6], аднак ужо ў сакавіку зноў быў арандаваны «Баранавічамі»[7]. У ліпені 2018 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт зь «Віцебскам» і стаў гульцом бабруйскай «Белшыны». У сэзоне 2018 году праз пашкоджаньні нячаста зьяўляўся на полі. У лютым 2019 году падоўжыў кантракт зь «Белшынай»[8], і ў тым жа годзе быў адным з асноўных гульцоў бабруйчанаў і дапамог камандзе прасунуцца ў Найвышэйшую лігу.
У студзені 2020 году праходзіў прагляд у жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў трохгадовы кантракт[9]. Пачынаў сэзон 2020 году ў стартавым складзе, але хутка атрымаў цяжкую траўму, празь якую выбыў да канца году. У 2021 годзе зноў стаў зьяўляцца на полі, выходзячы на замену. У жніўні 2021 году быў аддадзены ў арэнду «Белшыне»[10]. Замацаваўся ў стартавым складзе бабаруйскай каманды, і яшчэ раз дапамог ёй вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2022 году па заканчэньні арэнды пачаў трэнавацца з «Тарпэда-БелАЗ»[11], аднак у лютым скасаваў працоўную дамову з клюбам[12] і хутка вярнуўся ў «Белшыну» на паўнавартасны кантракт. У пачатку 2023 году заявіў, што кіраўніцтва клюбу не сплаціла яму прэміяльныя грошы за папярэдні сэзон[13]. Улетку таго ж году Кухарчыкам цікавіўся гарадзенскі «Нёман», але, не зважаючы на цікавасьць самога гульца ў пераходзе, кіраўніцтва «шыньнікаў» не дало згоды[14]. Зь пяцьцю галамі паўабаронца быў найлепшым бамбардзірам каманды. У выніку, у студзені 2024 году ўсё ж такі склаў працоўную дамову з гарадзенцамі[15]. У складзе «Нёману» быў гульцом асноўнага складу. Разам з клюбам стаў уладальнікам Кубка Беларусі і срэбраных мэдалёў беларускага чэмпіянату. У студзені 2025 году пакінуў гарадзенскую каманду[16] і ўжо ў лютым прыяднаўся да мазырскай «Славіі»[17].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць]У кастрычніку 2013 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2015 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць]«Нёман»:
- Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2024
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2024
«Славія»:
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ а б в Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в г д FootballFacts.ru (рас.)
- ^ а б https://fcslavia.by/ru/player/kuharchik
- ^ а б https://fcbate.by/ru/history/players/id8850
- ^ Белый и Кухарчик из БАТЭ отданы в аренду
- ^ «Витебск» подписал Кухарчика
- ^ «Барановичи» арендовали Кухарчика у «Витебска»
- ^ Кухарчик продлил контракт с «Белшиной»
- ^ «Торпедо-БелАЗ» подписал хавбека «Белшины»
- ^ «Белшина» арендовала Кухарчика у «Торпедо-БелАЗ»
- ^ Згурский вернется в "Гомель", а Кухарчик в Жодино?
- ^ "Торпедо-БелАЗ" расторгло контракт с Кухарчиком
- ^ Илья Кухарчик заявил, что руководство "Белшины" задолжало игрокам премиальные за сезон-2022
- ^ Илья Кухарчик о сорванном переходе из "Белшины" в "Неман": "Я как бы хотел, но меня не отпускали. Уже не расстраиваюсь"
- ^ "Неман" подписал лучшего бомбардира "Белшины" (рас.)
- ^ "Неман" объявил о расставании с Ильей Кухарчиком (рас.). Прессбол (2025-01-15). Праверана 2025-03-05 г.
- ^ Полузащитник "Немана" подписал контракт со "Славией" (рас.). Прессбол (2025-02-02). Праверана 2025-03-05 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball