Ільля Копыл
Ільля Копыл лац. Illa Kopył | |
Род дзейнасьці | грамадзкі дзеяч, мэмуарыст, рэдактар «Радыё Свабода» |
---|---|
Дата нараджэньня | 2 жніўня 1934 (90 гадоў) |
Месца нараджэньня | |
Занятак | грамадзкі дзяяч, мэмуарыст, рэдактар |
Бацька | Піліп Гіляравіч Копыл |
Маці | Еўдакія Кузьмінічна Копыл |
Ільля Копыл (нар. 2 жніўня 1934, Нябышына, БССР) — беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч.
Вядомы за сваю аўтабіаграфічную кнігу «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка», у якой Ільля Копыл апісаў асабістая дзяцінства ва ўмовах нацыстаўскае акупацыі й савецкае партызанкі ў часы нямецка-савецкае вайны 1941—1945 гадоў у Беларусі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ільля Копыл нарадзіўся 2-га жніўня 1934 году ў вёсцы Нябышына Бягомскага раёну (цяпер Докшыцкі раён) Віцебскай вобласьці. Вёска тады разьмяшчалася акурат на памежжы Савецкае Ўсходняе й Заходняе Беларусі ў складзе Польшчы. Бацька быў старшынём мясцовага калгасу.
У часе Другой сусьветнай вайны сям’я пражывала пад нямецкай акупацыяй. 1-га верасьня 1941 г. паступіў у першую клясу Нябышынскай пачатковай школы, але адстаўшая ад фронту група чырвонаармейцаў школу разагнала. У 1944 паступіў у Нябышынскую сямігадовую школу, а ў 1951 закончыў яе. У 1954 пайшоў у Бягомскую сярэднюю школу, потым — Менскую артылерыйска-мінамётную вучэльню, далей — служба ў артылерыі, ракетных войсках стратэгічнага прызначэньня (РВСП). У 1970 годзе закончыў Растоўскую вышэйшую інжынэрна-камандную ракетную вучэльню. У сьнежні 1981-га звольнены ў запас у чыне маёра. З 1983 па 1997 год працаваў на інжынэрных пасадах у Вайсковым прадстаўніцтве Менскага электрамэханічнага заводу.
У студзені 1990 калектывам цэха 8 заводу быў вылучаны кандыдатам Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў. Перадвыбарчую кампанію правёў пад бел-чырвона-белым сьцягам. Заняў трэцяе месца зь сямі[1].
«Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка» — аўтабіяграфічна-гістарычны твор Ільлі Копыла. У ім аўтар апавядае асабістае жыцьцё ва ўмовах нацыстаўскае акупацыі ў часы Другое Сусьветнае вайны: тэрор савецкіх партызан і нацыстаў супраць жыхароў яго вёскі.
6 красавіка 2010 году каля рэдакцыі ґазэты «Народная Воля» прайшоў арганізаваны менскімі ўладамі мітынг вэтэранскіх арганізацыяў, якія пратэставалі супраць «фальсыфікацыі гісторыі» ў кнізе Копыла, відаць, наконт «ачарненьня» вобразаў савецкіх вайскоўцаў і партызан[2].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка / Ілля Копыл. — Рыга : ІБГіК., 2014. — 288 с.: мал. ISBN 978-9984-897-11-0
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|