Ільля Каўпачук
| Ільля Каўпачук | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 9 кастрычніка 1990[1] (35 гадоў) | |
| Рост | 184 см | |
| Вага | 75 кг[2] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Легіяновія Легіянова[d] | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2010—2011 | Дынама Берасьце | 5 (0) |
| 2012—2013 | Хваля | 52 (4) |
| 2014 | Гомель | 0 (0) |
| 2014 | → Мікашэвічы | 26 (1) |
| 2015—2017 | Гарадзея | 30 (0) |
| 2017 | Атлянтас | 13 (1) |
| 2018 | Каўна Жальгірыс | 10 (1) |
| 2019—2020 | Рух Берасьце | 42 (2) |
| 2021 | Жэтысу | 12 (0) |
| 2022—2024 | Дынама Берасьце | 56 (3) |
| 2025— | Легіяновія Легіянова[d] | |
Ільля́ Каўпачу́к (нар. 9 кастрычніка 1990 году) — беларускі футбаліст, абаронца польскага клюбу «Легіяновія».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць]Выхаванец бярозаўскай ДЮСШ, а пачынаў кар’еру ў складзе дублю менскага «Дынама». З 2010 году выступаў за берасьцейскае «Дынама», гуляючы пераважна за дубль. У Найвышэйшай лізе правёў 5 матчаў. У 2012 году далучыўся да пінскай «Хвалі». Здолеў замацавацца ў першай адзінаццатцы пінчукоў, за два гады згуляўшы ў 52 матчах. За гэты час Каўпачук улучыў чатыры галы ў брамы супернікаў. У сэзоне 2013 году быў капітанам пінскай каманды.
У сьнежні 2013 году перайшоў у «Гомель»[3]. Аднак ня даў рады ў гомельскім клюбе і ў сакавіку 2014 году на правах арэнды перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт». У якасьці гульца асноўнага складу дапамог «Граніту» перамагчы ў Першай лізе. Па заканчэньні тэрміну арэнды ў сьнежні 2014 году вярнуўся ў «Гомель»[4].
У лютым 2015 году, пакінуўшы «Гомель», перайшоў у «Гарадзею»[5]. У сьнежні 2015 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сэзон[6], але на полі ў сэзоне 2016 году зьяўляўся зрэдку. У першай палове сэзону 2017 году не зьяўляўся на полі ў асноўнай камандзе «Гарадзеі», выступаючы толькі за дубль. У ліпені 2017 году перайшоў у летувіскі клюб «Атлянтас» з Клайпеды[7], але адышоў зь яго па заканчэньні сэзону 2017 году. У першай палове 2018 году не гуляў, лякуючыся ад траўмы. У жніўні 2018 году далучыўся да іншага клюбу паўночна-заходніх суседзяў — «Каўна Жальгірыса».
У сьнежні 2018 году вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом берасьцейскага «Руха»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. У першай палове 2020 году заставаўся футбалістам пачатковага складу, але з жніўня стаў радзей зьяўляцца на пляцоўцы. У студзені 2021 году пакінуў «Рух»[9].
У лютым 2021 году склаў працоўную ўгоду з казаскім клюбам «Жэтысу»[10]. У студзені 2022 году трэнаваўся зь берасьцейскім «Дынама» і ў лютым афіцыйна далучыўся да складу клюбу[11]. У сэзоне 2022 году гуляў пераважна ў пачатковым складзе дынамаўцаў. У студзені 2023 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[12], а ў студзені 2024 году падпісаў новы кантракт[13]. У сэзоне 2024 году быў гульцом ратацыі, па сэзоне знайшоў каманду «Легіяновію» зь пятага дывізіёну Польшчы[14][15].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Гарадзея | 2016 | Найвышэйшая ліга | 6 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ а б в Ilia Kolpachuk // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/ilya_kolpachuk/
- ^ Футбол. Илья Колпачук стал игроком "Гомеля" (рас.) Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
- ^ Илья Колпачук покинул "Гранит" (рас.)
- ^ Илья Колпачук перешел в "Городею" (рас.)
- ^ "Городея" подписала Артема Гомелько и продлила контракты с семью игроками (рас.)
- ^ Колядко и Колпачук покинули "Городею" и перешли в "Атлантас", Тупчий вернулся в "Днепр" (рас.)
- ^ Колпачук и Аснин стали игроками "Руха" (рас.)
- ^ Футбол. Илья Колпачук покинул брестский "Рух" (рас.) Архіўная копія ад 2021-05-12 г.
- ^ Колпачук стал игроком "Жетысу" (рас.)
- ^ Колпачук и Шемрук подписали контракты с брестским "Динамо" (рас.)
- ^ Брестское "Динамо" продлило на год контракт с Ильей Колпачуком (рас.)
- ^ Опытный защитник продлил контракт с брестским "Динамо" (рас.)
- ^ Илья Колпачук присоединился к команде из пятого дивизиона Польши (рас.). Прессбол (2025-02-01). Праверана 2025-03-06 г.
- ^ Илья Колпачук нашел команду в польском миноре (рас.). Football.by (2025-02-01). Праверана 2025-03-06 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 9 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Бярозе
- Футбалісты клюбу «Легіяновія» Легіянова
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Хваля» Пінск
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Граніт» Мікашэвічы
- Футбалісты клюбу «Гарадзея»
- Футбалісты клюбу «Атлянтас» Клайпеда
- Футбалісты клюбу «Каўна Жальгірыс»
- Футбалісты клюбу «Рух» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Жэтысу» Талдыкарган
- Беларускія футбалісты