Перайсьці да зьместу

Ільдэфонс Мілевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ільдэфо́нс Міле́віч (каля 1835, Віленскі павет, Віленская губэрня — ?) — адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў у Польшчы, на Беларусі і Літве.

З дваран Віленскага павету. З 1860 працуе каморнікам ў Гарадзенскай губэрні. З 1861 сябра Гародзенскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі, адзін зь ейных кіраўнікоў. У 1863 сакратар паўстанцкага цывільнага начальніка Гарадзенскай губэрні. Зь лета 1863 у Вільні, адзін з памагатых Кастуся Каліноўскага па кіраваньні паўстаньнем. Чалец Выканаўчага аддзелу Літвы. У студзені 1864 арыштаваны. Асуджаны на 6 год катаргі[1], пазбаўлены дваранства, маёмасьць канфіскаваная[2]. Далейшы лёс невядомы.

Крыніцы й заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Кісялёў Г. В. Мілевіч Ільдефонс Юр’евіч. // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. — с.143
  2. ^ Милевич Ильдефонс. Центр генеалогических исследований. (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]