Ізьледзь
Выгляд
Ізьледзь лац. Iźliedź | |
Рака Ізьледзь у Козьліках | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вусьце | Волка |
Вобласьці | Івейскі раён, Валожынскі раён і Стаўпецкі раён |
Даўжыня |
|
І́зьледзь — рака ў Беларусі, на мяжы Валожынскага, Стаўпецкага раёнаў Менскай вобласьці і Іўеўскага раёну Горадзенскай вобласьці, левы прыток ракі Волка (басэйн Нёману).
Даўжыня 30 кілямэтраў. Плошча вадазбору 134 км². Пачынаецца на паўночным захадзе ад вёскі Забор’е Валожынскага раёну на схілах Менскага ўзвышша. У нізавіне цячэ па Налібоцкай пушчы. Асноўны прыток — рака Каменка (справа). Рэчышча большай часткай каналізаванае.