Волка (прыток Заходняй Бярэзіны)
Выгляд
Волка лац. Vołka | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля х. Рудні |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Івейскі раён і Валожынскі раён |
Даўжыня | 36 км |
Плошча басэйну | 391 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,8 ‰ |
Во́лка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Нёману). Цячэ ў Менскай і Гарадзенскай абласьцях. Даўжыня 36 км. Плошча вадазбору 391 км². Выдатак вады ў вусьці 2,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад хутару Рудні Валожынскага раёну, упадае ў Бярэзіну за 7 км ніжэй за вёску Бакштаў. Цячэ Налібоцкай пушчай.
Даліна невыразная. Абалона вузкая, забалочаная, пад лесам і хмызьняком; шырыня 10—15 м, у сярэдняй і ніжняй плыні да 200 м. Рэчышча зьвілістае, разгалінаванае ў сярэдняй плыні, на працягу 5 км ад вытоку каналізаванае; шырыня ў межань у вярхоўі 1—3 м, ніжэй 3—8 м. Берагі стромкія, абрывістыя, невысокія[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 102.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1