Перайсьці да зьместу

Ідылія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Іды́лія (па-грэцку: eidyllion — малюнак, невялікі паэтычны твор) — жанравая разнавіднасьць букалічнай паэзіі; невялікі лірычны твор, у якім падаецца малюнак чароўнай прыроды, што супрацьпастаўляецца цяжкаму чалавечаму жыцьцю, або малюецца шчасьлівае і мірнае жыцьцё простых людзей на лоне прыроды. Узьнікла ідылія, як і пастараль, у антычнай літаратуры, пашырылася ў эўрапейскай літаратуры XVII—XVIII стагодзьдзяў. З разьвіцьцём рэалізму ідылія як жанр зьнікае. Сёньня слова ідылія часам ужываецца ў пераносным сэнсе. Ім называюць любы твор, у якім ідэалізавана, г. зн. прыхарошана, паказана жыцьцё чалавека, заўважаецца адыход пісьменьніка ад надзённых турботаў часу.