Ігар Бокі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Бокі
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяІгар Аляксандравіч Бокі
Нарадзіўся28 чэрвеня 1994 (29 гадоў)
Бабруйск, Магілёўская вобласьць, Беларусь
Грамадзянства Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяплаваньне
Цяперашнія трэнэрыНатальля Пазднякова

Ігар Бокі (28 чэрвеня 1994, Бабруйск) — беларускі плывец-паралімпіец, які выступае сярод спартоўцаў з парушэньнем зроку. Шасьціразовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў, шматразовы чэмпіён сьвету й Эўропы. Майстар спорту Рэспублікі Беларусі міжнароднае клясы (2011).

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі на кароткай вадзе 2011 году на адлегласьці 100 м комплексным плаваньнем і ў камбінаванай эстафэце 4 × 50 м[1].

Выступаючы за Беларусь на летніх Паралімпійскіх гульнях 2012 року ў Лёндане, атрымаў шэсьць мэдалёў: пяць залатых і адзін срэбны.

Ганаровы грамадзянін Бабруйску (2013)[2].

На летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 року ў Рыю-дэ-Жанэйру ў плаваньні на адлегласьці 100 м батэрфляем у катэґорыі S13 здабыў першы залаты мэдаль Беларусі на гэтых гульнях. У фінальным заплыве Бокі паказаў час 53,85 сэкунды і пераўзышоў уласны сусьветны рэкорд, усталяваны 15 ліпеня 2015 року на першынстве плянэты ў Ґлазґа (54,44)[3].

Чэмпіён Беларусі 2016 року на адлегласьці 200 м вольным стылем[4].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]