Перайсьці да зьместу

Івянецкая сынагога

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Івянецкая сінагога»)
Сынагога
Івянецкая сынагога
Сынагога ў Івянцы
Сынагога ў Івянцы
Краіна Беларусь
Мястэчка Івянец
Канфэсія Юдаізм
Дата заснаваньня 1912
Івянецкая сынагога на Вікісховішчы

Івянецкая сынагога — драўляная сынагога ў Івянцы Валожынскага раёну Менскае вобласьці. Адна з чатырох захаваных драўляных сінагог на тэрыторыі Беларусі (Івянец, Турэц, Лепель, Буцькавічы)[1].

Узведзена ў 1912 годзе. Сінагога ўяўляе сабой прамавугольны будынак плошчай 300 м2. Да сярэдзіны шасьцідзясятых гадоў там засядала мясцовая ўлада - быў райвыканкам, потым дом культуры: сьпявалі, танчылі, чыталі лекцыі, у тым ліку і на атэістычныя тэмы. У 2005 годзе на сьценах будынку былі выяўлены старыя фрэскі. Па аўтарытэтным сведчаньні архітэктара Аляксея Яроменкі, гэта была адзіная на сёньня вядомая ў Беларусі выява Арон-а-Кодэша ў тэхніцы ілюзорны грызайль. Пасля рамонту будынка фрэскі зноў зафарбавалі, але захавалася фота. Дахавая канструкцыя трымаецца на двух велізарных суцэльных брусах-бэльках перасекам 40 х 40 см. Калісьці іх падтрымлівалі слупы бімы. У 2010 годзе сінагога была перададзена юдэйскаму рэлігійнаму аб’яднаньню[1].

Паводле слоў старшыні супольнасьці Юрыя Дорна, у будынку планавалі стварыць музей гісторыі і культуры габрэяў Заходняй Беларусі, але для гэтага не хапае ні экспанатаў, ні сродкаў. Будынак пачалі рамантаваць, але работы хутка скончыліся[1].

У дадзены момант у будынку знаходзіцца крама будаўнічых матэрыялаў.