Перайсьці да зьместу

Іван Шапавалаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Шапавалаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 26 студзеня 1907(1907-01-26)
Памёр 26 чэрвеня 1941(1941-06-26) (34 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, празаік
Гады творчасьці з 1920
Мова расейская мова

Іва́н Шапава́лаў (26 студзеня 1907, в. Бежаўка, Бурынскі раён Сумской вобласьці — 26 чэрвеня 1941, каля Барысава) — беларускі савецкі празаік, паэт.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Камуністычны ўнівэрсытэт Беларусі. У 1923 годзе служыў у войсках асаблівага прызначэньня(ru), у 1925—1939 гг. — у пагранічных войсках, з 1939 году — у палітуправе пагранічных войск НКУС СССР (Масква). Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны працаваў загадчыкам аддзелу ў часопісе «Пограничник» (Масква). Сябра СП СССР з 1934 г.

Загінуў на фронце пад Барысавам.

Друкаваць вершы, апавяданьні, нарысы пачаў напрыкацы 20-х гадоў. Пісаў на расейскай мове. Выйшлі ў Менску зборнікі вершаў «Товарищи» (1932), «Дзержинцы» (1934), «Время близится» (1937), паэма-аповесьць «Ян Рендя» (1932), аповесьць «Большевики границы» (1936) і кніжка прозы «Ненадуманные рассказы» (1939). Асобныя творы надрукаваны ў зборніку «Мы іх не забудзем» (1949).

У 1940 г. напісаў лібрэта опэры «Пагранічнікі» (музыка Аляксея Туранкова).

  • Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
  • Скрыжалі памяці : З творчай спадчыны пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны / Рэдактар: Бельскі А.. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2005. — Кн. 3. — 671 с — ISBN 985-504-016-3.