Іван Труба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Іван Труба
Іван Михайлович Труба
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 9 верасьня 1878
Гомель
Памёр 27 жніўня 1950
Пльзень
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, перакладнік
Жанр апавяданьне, казка
Мова украінская мова

Іва́н Міха́йлавіч Труба́ (9 верасьня 1878, Гомель — 27 жніўня 1950, Пльзень, цяпер Чэхія) — украінскі пісьменьнік, перакладнік, грамадзкі і палітычны дзяяч.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іван Міхайлавіч Труба нарадзіўся 9 верасьня 1878 року ў Гомелі. Скончыў з адзнакаю рэальную школу ў Ромнах, Пецярбурскі техналягічны інстытут. Быў адным з фундатараў і актывістаў Украінскай студэнцкай грамады.

У 1902 року за ўдзел у рэвалюцыйным сту­дэнцкім гуртку арыштаваны і высланы ў Балаганск Іркуцкай губэрні, пасьля яшчэ раз быў высланы ў Архангельск.

З 1907 року пражываў у Кацярынаславе. Працаваў выкладчыкам фізыкі ды матэматыкі ў жаночай гімназіі П. Ёфэ, камэрцыйнай вучэльні А. Сьвіда, інжынэрам у аддзеле цягі Кацярынінскай чыгункі.

У першыя дні Лютаўскай рэвалюцыі 1917 року на Кацярынаслаўшчыне актыві­заваўся украінскі рух, прадстаўнікамі якога былі службоўцы, інтэлігенцыя, працоўныя ды сяляне. Іван Труба стаў ініцыятарам першых палітычных збораў у месьце, які склікаліся службоўцамі чыгункі. Абраны ў склад Кацярынаслаўскай губэрн­скай земскай управы, ад якой быў накіраваны дэлегатам на Ўсерасейскую раду працоўных і жаўнерскіх дэпутатаў у Петраградзе.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярод літаратурнай спадчыны — казкі для дзяцей «Як грыбы зьбіраліся ваяваць з жукамі», «Пан Коцкі», пераклады казак Ганса Крысьціяна Андэрсана «Ялінка», «Праведны судзьдзя», «Царэўна на гарошыне», братоў Грым «Дзед з унукам», «Тры пралкі-цётачкі», Вільгельма Гаўфа, Бехштайна, апавяданьні «Падаражжа на вёсцы», «Ходзіць сон каля вакон», «У прасьвеце», «Багатая куцьця», «Перад Раством» ды іншыя.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]