Перайсьці да зьместу

Іван Навічкоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Навічкоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 лістапада 2003(2003-11-14)[1] (21 год)
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Смаргонь (у арэндзе з клюбу «Віцебск»)
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023—4 Віцебск
2023 Лякаматыў Гомель 28 (0)
2024—4 Смаргонь 21 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 лістапада 2024.

Іван Навічкоў (нар. 14 лістапада 2003 году) — беларускі футбаліст, брамнік «Смаргоні» (у арэндзе зь «Віцебску»).

Выхаванец футбольнай акадэміі «Віцебску». У сэзоне 2020 годзе пачаў гуляць у дублюючым складзе клюбу, дзе замацаваўся як першы брамнік каманды. У кастрычніку 2021 году ўпершыню трапіў у заяўку на матч першай дружыны, але за клюб не згуляў. У красавіку 2023 году на правах арэнды прыяднаўся да гомельскага «Лякаматыву». Дэбютаваў у Першай лізе ў матчы 8 красавіка супраць петрыкаўскага «Шахцёра». Хутка замацаваўся ў асноўным складзе каманды, усталяваўшы рэкорд паводле колькасьці адбітых пэнальці[2]. Па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Віцебск», дзе рыхтаваўся да старту новага сэзону[3]. У лютым 2024 году быў на праглядзе ў «Смаргоні»[4], да якой далучыўся на правах арэнды ў сакавіку. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы 16 сакавіка супраць сталічнага «Дынама», прапусьціўшы ў сваю браму пяць галоў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]