Перайсьці да зьместу

Іван Міхнюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Міхнюк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 чэрвеня 2003(2003-06-01)[1] (21 год)
Рост 185 см[1]
Вага 85 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Слуцак
Нумар 5
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022 Цэнтар футболу[d]
2022 Слуцак 9 (0)
2023—4 Слуцак 46 (0)
Зборныя
2021 Беларусь (да 19)[d] 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
30 лістапада 2024.

Іван Міхнюк (нар. 1 чэрвеня 2003 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Слуцку».

Пачынаў займацца футболам у родным Пінску. Часам выступаў за юнацкія каманды менскага «Дынама», а пазьней перабраўся ў акадэмію берасьцейскага «Дынама». У 2020 годзе пачаў выступаць за клюбны дубль. У пачатку 2021 году разам з акадэміяй дынамаўцаў перайшоў у берасьцейскі «Рух», дзе таксама гуляў за дубль. У пачатку 2022 году «Рух» зьняўся з чэмпіянату Беларусі, але паўабаронца працягваў выступаць за каманду клюбу ў юнацкім першынстве.

У чэрвені 2022 году трапіў у структуру берасьцейскага «Цэнтру разьвіцьця футболу» (былая акадэмія «Дынама» і «Руха»), а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў «Слуцак»[2]. Спачатку гуляў за дубль, а 17 верасьня 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме сустрэчы супраць бабруйскай «Белшыны» (0:0). У далейшым пачаў зьяўляцца і ў пачатковым складзе каманды. У студзені 2023 году перайшоў у «Слуцак» на трывалай аснове, падпісаўшы трохгадовы кантракт[3]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з случакамі[4].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 2019 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2021 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]