Іван Кісель
| Іван Кісель | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 28 траўня 1998[1] (27 гадоў) | |
| Рост | 188 см | |
| Вага | 84 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017—2018 | БАТЭ | 0 (0) |
| 2018—2019 | Энэргетык-БДУ | 15 (1) |
| 2019 | → Смаргонь | 7 (0) |
| 2020 | Спадарожнік | 13 (0) |
| 2021 | Шахцёр Петрыкаў | 11 (1) |
| 2022—2023 | БДУ[d] | 11 (0) |
| Зборныя | ||
| 2016—2017 | Беларусь (да 19)[d] | 6 (0) |
Іва́н Кісе́ль (нар. 28 траўня 1998 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаў займацца футболам у менскім МТЗ-РІПА, пазьней гуляў за юнацкія каманды «Менску» і барысаўскага БАТЭ. З 2015 году пачаў прыцягвацца да дубля, а на наступны год стаў трывала выступаць у дублюючым складзе. 7 ліпеня 2017 году дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць стаўпецкі «Нёману-Агра» (5:1).
У жніўні 2018 году далучыўся да сталічнага «Энэргетыка-БДУ»[3]. У складзе каманды спачатку выходзіў на замену, а пазьней пачаў трапляць і ў стартавы склад. У кастрычніку праз удзел гульца ў матчы супраць «Ліды», які мусіў прапускаць праз дыскваліфікацыю, «Энэргетыку-БДУ» была прысуджаная тэхнічная параза[4], аднак каманда ўсё роўна здолела выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2019 году стала вядома, што паўабаронца застаецца ў складзе менскага клюбу[5]. 13 красавіка 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы з «Гомлем» (0:3), аднак пасьля быў заменены назад. У жніўні 2019 году пасьля прагляду стаў гульцом «Смаргоні» на правах арэнды[6], дзе спачатку гуляў у пачатковым складзе, але пазьней пачаў заставацца на лаўцы запасных. У сьнежні 2019 году скасаваў кантракт з «Энэргетыкам-БДУ»[7].
У лютым 2020 году ўзмоцніў склад рэчыцкага «Спадарожніка»[8], дзе пераважна выходзіў на замену. У студзені 2021 году прыбыў на прагляд у петрыкаўскі «Шахцёр» і ў лютым падпісаў кантракт[9]. Пакінуў «Шахцёр» у ліпені 2021 году[10]. У ліпені 2022 году далучыўся да менскага БДУ ў Другой лізе.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У складзе юнацкіх зборных Беларусі да 17 гадоў і да 19 гадоў браў удзел у адборачных і элітных раўндах чэмпіянату Эўропы.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Энэргетык-БДУ | 2018 | Першая ліга | 12 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ivan Kisel // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/ivan_kisel/
- ↑ Дублеры БАТЭ Кисель и Альшаник перешли в «Энергетик-БГУ»
- ↑ «Энергетику-БГУ» присудили техническое поражение в матче 18-го тура против «Лиды». В игре принял участие дисквалифицированный игрок
- ↑ Александр Глеб продлил контракт с БАТЭ на год Архівавана 12 сакавіка 2022.
- ↑ Трояков и Кисель подписали контракты со "Сморгонью"
- ↑ Трое защитников покидают "Энергетик-БГУ"
- ↑ Иван Кисель подписал соглашение со "Спутником"
- ↑ Кисель подписал контракт с петриковским "Шахтером", на просмотре Хлебосолов и Ачаповский
- ↑ Шугунков, Милошевский и Кисель покинули петриковский "Шахтер"