Янка Казека
Янка Казека | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Імя пры нараджэньні | Іван Дарафеевіч Казека | |||
Нарадзіўся | 31 жніўня 1915 в. Кострычы, Качэрыцкі раён Магілёўскай вобласьці | |||
Памёр | 3 сакавіка 2000 Менск, Беларусь | |||
Літаратурная дзейнасьць | ||||
Род дзейнасьці | літаратуразнаўца, крытык | |||
Мова | беларуская | |||
Дэбют | 1935 | |||
Узнагароды | |
Я́нка (Іва́н Дарафе́евіч) Казе́ка (31 жніўня 1915, вёска Кострычы, цяпер у Качэрыцкім раёне Магілёўскай вобласьці — 3 сакавіка 2000, Менск, Беларусь) — беларускі савецкі літаратуразнаўца, крытык. Заслужаны працаўнік культуры Беларускай ССР (1975). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1976). Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР (1954).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 31 жніўня 1915 у сялянскай сям’і. Зь верасьня 1931 року працаваў на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у 1933—1934 — у рэдакцыі газэты «За ўдарныя тэмпы». Адначасна навучаўся на вечаровым аддзяленьні ляснога тэхнікуму.
У 1938 скончыў літаратурны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту імя М. Горкага. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дукорскай сярэдняй школе Пухавіцкага раёну.
У 1939—1954 служыў у Чырвонай арміі. У нямецка-савецкую вайну — армейскі палітработнік. У 1941 быў паранены пад Ельняй.
У 1954—1957 — супрацоўнік рэдакцыі газэты «Літаратура і мастацтва», у 1957—1967 — галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва Беларускай ССР (з 1963 року — выдавецтва «Беларусь»).
З 1967 — загадчык рэдакцыі народнай адукацыі і друку, у 1969—1979 — намесьнік галоўнага рэдактара, з 1980 — старэйшы навуковы рэдактар выдавецтва «Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі»[1].
Памёр 3 сакавіка 2000.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Казека, Я. З невычэрпных крыніц : Літаратурна-крытычныя артыкулы / Я. Казека. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1958. — 187 с.
- Казека, Я. Беларуская байка / Я. Казека. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1960. — 203 с.
- Казека, Я. Натхненне і майстэрства : Літаратурна-крытычныя артыкулы / Я. Казека. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1963. — 178 с.
- Казека, Я. Кандрат Крапіва : Крытыка-біяграфічны нарыс / Я. Казека. — Мінск : Беларусь, 1965. — 168 с.
- Казека, Я. Няходжанай дарогай : Крытычныя нарысы / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1973. — 272 с.
- Казека, Я. Голас часу : артыкулы, літаратурныя партрэты / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. — 380, [2] с.
- Казека, Я. Кузьма Чорны : Старонкі творчасці / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. — 133, [2] с.
- Казека, Я. Падарожжа ў маладосць : артыкулы, літаратурныя партрэты, успаміны / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. — 139, [2] с.
- Казека, Я. Гартаванне слова : Выбранае / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 431, [1] с.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Янка Казека // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 242—243.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Александровіч, С. Кніга крытычных артыкулаў / С. Александровіч. — Полымя. — 1958. — № 6.
- Навуменка, І. Манаграфія пра беларускую байку / І. Навуменка. — Полымя. — 1961. — № 3.
- Бугаёў, Д. Зацікаўленая размова / Д. Бугаёў. — Полымя. — 1963. — № 10.
- Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Кіраўскага раёна. — Мінск : Вышэйшая школа, 1997. — С. 414.
- Нарадзіліся 31 жніўня
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Памерлі 3 сакавіка
- Памерлі ў 2000 годзе
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Нарадзіліся ў Качэрыцкім раёне
- Беларускія літаратуразнаўцы
- Савецкія літаратуразнаўцы
- Сябры Саюзу пісьменьнікаў СССР
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Заслужаныя работнікі культуры БССР
- Беларускія літаратурныя крытыкі
- Беларускія мэмуарысты
- Беларускія энцыкляпэдысты
- Удзельнікі нямецка-савецкай вайны
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту
- Памерлі ў Менску