Перайсьці да зьместу

Ян (апостал)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Іаан Багаслоў»)
Апостал Ян
Апостал Ян, Эль Грэка
Апостал Ян
Сьвяты
Нарадзіўся 11[1]
Памёр каля 99[1]
Шануецца усімі хрысьціянскімі цэрквамі
У ліку апосталаў
Дзень памяці 27 сьнежня (заходнія цэрквы)
8 траўня, 30 чэрвеня, 26 верасьня (усходнія цэрквы)
Працы Эвангельле паводле Яна, 3 пасланьні, Адкрыцьцё Яна Багаслова
Падзьвіжніцтва апостальская пропаведзь

Ян Багаслоў, таксама Іаан Багаслоў — паводле Новага Запавету адзін з апосталаў, адзін з самых блізкіх і любімых вучняў Ісуса Хрыста, яго давераная асоба, якому даручыў апеку над сваёй маці.

Сын галілейскага рыбака Зэвядзея й Саламіі. Легендарная біяграфія гэтага апостала складаецца з шэрагу цяжкіх выпрабаваньняў, якія яму давялося перанесьці за час свайго доўгага жыцьця. Ян церпіць розныя прасьледаваньні, зьняволеньні, ссылкі, спробы атруціць і нават зварыць у катле з кіпячым маслам, зь якога ён выйшаў цэлым і здаровым. Драматызацыя біяграфіі магчыма рабілася для таго, каб падкрэсьліць яго выключную стойкасьць і вернасьць вучэньню свайго настаўніка. Яну прыпісваецца аўтарства аднаго з кананічных тэкстаў Эвангельля, трох саборных пасланьняў і тэкст «Апакаліпсіса», нібыта створанага ім у час зьняволеньня на востраве Патмас у Эгейскім моры, хоць у сапраўднасьці яны — творы розных аўтараў.

  1. ^ а б http://timeline.biblehistory.com/event/john