Антыхрыст
Анты́хрыст — пэрсанаж хрысьціянскай эсхаталёгіі, біблейскіх, царкоўных і іншых прароцтваў пра апошнія дні сьвету. Згодна зь імі ён будзе чалавекам незвычайных здольнасьцяў, ведаў і ўменьняў, які будзе мець усю сілу Сатаны (ня будучы апантаным) і дзейнічаць цалкам вольна супраць Царквы, хрысьціянаў і ўсяго чалавецтва. Большасьць людзей прыме яго за мэсію, і ён стане ўсясьветным дзяржаўным кіраўніком.
У шырокім сэнсе антыхрыстам называюць усіх, хто пярэчыць Хрысту або сьцьвярджае, што зьяўляецца мэсіяй (збавіцелем чалавецтва) або прадаўжальнікам справы Хрыста.
Антыхрыстам называлі імпэратара Нэрона, прарока Мухамада[1], заваёўніка Тамэрлана[2], расейскага цара Пятра I, імпэратара Напалеона Банапарта[1], важакоў Францускай рэвалюцыі, расейскіх бальшавікоў і мэксыканскіх рэвалюцыянэраў[1]. Гэта значыць тых хто выкарыстоўваў гвалт дзяржавы ў веравызнаўчай сфэры, у прыватнасьці ў барацьбе з хрысьціянствам.
Таксама часьцяком такім тэрмінам карысталіся ў палітычнай і міжканфэсійнай барацьбе з мэтай ачарненьня сваіх апанэнтаў. У чыста філязофскім сэнсе антыхрыст ёсьць вышэйшая праява чалавечага сябелюбства[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Антыхрыст. Каталіцкая энцыкляпэдыя (анг.)
- Антыхрыст. OrthodoxWiki (анг.)
- Лютэранскія працы наконт антыхрыста. (анг.)
- Антыхрыст. Габрэйская энцыкляпэдыя (анг.)
- Антыхрыст. Britannica (анг.)