Ёсіф Гурка
Ёсіф Уладзімеравіч Гурка | ||||||||||||||||
28 ліпеня 1828 (196 гадоў) — 28 студзеня 1901 | ||||||||||||||||
Ёсіф Уладзімеравіч Гурка | ||||||||||||||||
Месца нараджэньня | Ноўгарад | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Сахарава, Цьвярская губэрня | |||||||||||||||
Род войскаў | кавалерыя, Генэральны штаб | |||||||||||||||
Званьне | генэрал-фэльдмаршал | |||||||||||||||
Камандаваў | Конна-грэнадэрскі ляйб-гвардыі полк, 1-я брыг. 2-й гвард. кав. дыв., 2-я гвард. кав. дыв., Адэская вайсковая акруга, Варшаўская вайсковая акруга | |||||||||||||||
Бітвы/войны | Расейска-турэцкая вайна (1877—1878) | |||||||||||||||
Узнагароды |
| |||||||||||||||
Ёсіф Уладзімеравіч Гурка (28 ліпеня [ст. ст. 16 ліпеня] 1828 — 28 студзеня [ст. ст. 15 студзеня] 1901) — расейскі дзяржаўны і вайсковы дзяяч, генэрал-фэльдмаршал (1894).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і Рамейкаў-Гуркаў беларускага паходжаньня. Скончыў Пажаўскі корпус (1846). Удзельнік Крымскай вайны (1853—1856). Вызначыўся ў расейска-турэцкай вайне 1877—1878. На чале расейскіх і баўгарскіх войскаў вызваляў м. Тырнава, захапіў турэцкія ўмацаваньні Горны Дубняк і Тэліш, акружыў Плеўну.
У сьнежні 1877 г. 70-тысячнае расейскае войска і аддзелы баўгарскага рушэньня на чале зь Ёсіфам Гуркам у 30-градусны мароз пераадолелі Балканы празь цяжкадаступны Чур’яцкі перавал і 23 сьнежня 1878 авалодалі Сафіяй, разьбілі турэцкія войскі каля Ташкісэну, Філіпопалю, авалодалі Адрыянопалем.
Пасьля вайны Гурка — памочнік галоўнакамандуючага войскамі гвардыі і Санкт-Пецярбурскай вайсковай акругі, часовы генэрал-губэрнатар Пецярбургу, Адэсы і камандуючы войскамі Адэскай ваеннай акругі. У 1883—1894 генэрал-губэрнатар Прывісьлінскага краю і Варшавы, камандуючы войскамі Варшаўскай вайсковай акругі. Чалец Дзяржаўнага Савету. Ствараў на заходняй граніцы Расейскай імпэрыі ўмацаваныя раёны і стратэгічныя дарогі. З 1894 у адстаўцы.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гонар генэрала названыя тры населеныя пункты ў Баўгарыі — места Гуркава і вёскі ў Добрыцкай і Сафійскай абласьцёх. Па ўсёй краіне ягоным імем названыя вуліцы.
У сакавіку 2013 року ў Сафіі адкрыты помнік Ёсіфу Гурку[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0 — С. 536.
- Марціновіч А. А. Як Гурка ворагаў граміў / Мастак У. М. Аніська. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2003. — 135 с.
- Мельцер Д. Б. Белоруссия и Болгария: Дружба вечная, нерушимая. — Мн.: 1981. — С. 54, 57.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лёзненскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1992. — 591, [1] c.: іл. ISBN 5-85700-063-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ёсіф Гурка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 28 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1828 годзе
- Памерлі 28 студзеня
- Памерлі ў 1901 годзе
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава
- Кавалеры ордэна Сьвятога Ўладзімера
- Кавалеры ордэна Сьвятога Георгія II ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятога Георгія III ступені
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла
- Кавалеры ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага
- Нарадзіліся ў Ноўгарадзе
- Расейцы беларускага паходжаньня
- Вайскоўцы Расейскай Імпэрыі
- Выпускнікі Пажаўскага корпусу
- Намесьнікі Царства Польскага
- Расейскія генэрал-фэльдмаршалы
- Удзельнікі расейска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў
- Сябры Дзяржаўнага савету Расейскай імпэрыі