Мікола Вяршынін: розьніца паміж вэрсіямі
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q13133760 |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Мікола Вяршынін''' (''Верамей'') ([[1878]], [[Налібокі]], [[Наваградзскі павет]] - [[6 траўня]] [[1934]], [[Прага]]) – беларускі грамадзкі й палітычны дзеяч. |
'''Мікола Вяршынін''' (''Верамей'') ([[1878]], [[Налібокі]], [[Наваградзскі павет]] - [[6 траўня]] [[1934]], [[Прага]]) – беларускі грамадзкі й палітычны дзеяч<ref>«Беларусь працы» (№ 5, 26 траўня 1934) // [http://elibrary.mab.lt/handle/1/2331 Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх ({{lang-lt|Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius}})] |
||
</ref>. |
|||
Удзельнік рэвалюцыі [[1905]]-[[1907]] гадоў. Пасьля на эміграцыі ў [[Аўстра-Вугоршчына|Аўстра-Вугоршчыне]]. Жыў у [[Прага|Празе]]. З [[1918]] году прадстаўнік (консул) [[БНР]] пры ўрадзе [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыны]]. Лічыўся ўпаўнаважаным БНР у справах ваеннапалонных беларусаў у Чэхаславаччыне. |
Удзельнік рэвалюцыі [[1905]]-[[1907]] гадоў. Пасьля на эміграцыі ў [[Аўстра-Вугоршчына|Аўстра-Вугоршчыне]]. Жыў у [[Прага|Празе]]. З [[1918]] году прадстаўнік (консул) [[БНР]] пры ўрадзе [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыны]]. Лічыўся ўпаўнаважаным БНР у справах ваеннапалонных беларусаў у Чэхаславаччыне. |
Вэрсія ад 19:23, 15 кастрычніка 2016
Мікола Вяршынін (Верамей) (1878, Налібокі, Наваградзскі павет - 6 траўня 1934, Прага) – беларускі грамадзкі й палітычны дзеяч[1].
Удзельнік рэвалюцыі 1905-1907 гадоў. Пасьля на эміграцыі ў Аўстра-Вугоршчыне. Жыў у Празе. З 1918 году прадстаўнік (консул) БНР пры ўрадзе Чэхаславаччыны. Лічыўся ўпаўнаважаным БНР у справах ваеннапалонных беларусаў у Чэхаславаччыне.
Пасьля ліквідацыі ў 1925 ураду БНР узначальваў Беларускую грамаду ў Празе.
Заснавальнік у 1928 годзе і кіраўнік Беларускага Замежнага Архіву.
Дапамагаў новапрыбылым у Чэхаславаччыну беларускім студэнтам. Дзякуючы яго намаганьням, шмат хто зь беларускай моладзі атрымліваў стыпэндыі чэскага ўраду.
Ажаніўся з чэшкаю. Меў дачку Вольгу (Ольгу), якая выйшла замуж за інг.(?) Калошу. У Празе жыў на кватэры па вуліцы Венская, 4.
Цікавыя згадкі
Язэп Варонка распавядаў Кастусю Езавітаву ў 1920:
- Ты што... не чуў яшчэ пра той скандал з Вяршыніным? Місія Вяршыніна месцілася ў Празе на добрай вуліцы, у добрым доме з прыгожым пад'ездам. Кватэра невялікая, два пакоі з кухняй. Там і прымалі гасцей... І вось англійская амбасада ў Празе атрымала тэрміновую тэлеграму: звязацца з беларускай місіяй і пачаць перамовы. Прадстаўнік амбасады на аўто і выехаў на Венскую, 4, дзе кватараваў Вяршынін. Перад уваходам - шыльда па-французску і чэшску. Англічанін узышоў на ганак, а насустрач яму Вяршыніха з анучай... Памыла падлогу ў пакоях і цяпер хацела "акультурыць" ганак. Англічанін прайшоў у першы пакой: кухня з "ачагом", на "місію" не падобна... У другім думаў сустрэць служку, каб абвясціў пра ягоны прыход... А там - сціплы кабінецік з пісьмовым сталом, паліцамі, кніжкамі... І ўсё, больш няма куды ісці! А следам за англічанінам Вяршыніха з анучай. Усчала лямант: "няпрошаны" госць натаптаў гразі, збаёдаў ейную работу... Англічанін у яе пра беларускага дыпламата пытаецца, а тая (мовы не разумела) на падлогу тыкае і яшчэ большы гвалт усчыняе... Адпаведны даклад і пайшоў у Англію... Англічане як анекдот пераказалі французам. А ковенскія французы - мне. - Варонка ўбачыў, як нахмурыўся і скамянеў сябар. - Што скіснуў, ты ж не павінен у тым. А з французамі мы адно пасмяяліся... Ёсць дамова накіраваць англічан у наш Берлінскі цэнтр.[2]
Крыніцы
- ^ «Беларусь працы» (№ 5, 26 траўня 1934) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius)
- ^ АСОБНЫ АТРАД БНР - Сайт "Беларуская Унія"