Перайсьці да зьместу

Юты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Землі ютаў у Брытаніі да 575 г.

Ю́ты — германскае племя, якое засяляла паўвостраў Ютляндыя (па-лацінску: Cimbria, Iutia, Iutlandia). Пасьля заваёвы паўвостраву данамі ў V стагодзьдзі юты часткова асыміляваліся ў дацкім народзе, часткова перасяліліся разам з англамі і саксамі ў Брытанію, стварыўшы каралеўства Кент. Пераход у хрысьціянства ютаў адбыўся ў IX стагодзьдзі. Юты ўнесьлі немалаважны ўнёсак у старажытнаангельскую мову, асаблівасьці іх гаворкі адбіліся на кенцкім дыялекце ангельскай мовы.