Юры Туронак
Юры Туронак | |
Jerzy Turonek | |
Юры Туронак ва ўнівэрсытэце Collegium Civitas у Варшаве, чэрвень 2010 | |
Дата нараджэньня | 26 красавіка 1929 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 2 студзеня 2019[1] (89 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, журналіст |
Навуковая сфэра | гісторыя[2] |
Сябра ў | Беларускае грамадзка-культурнае таварыства |
Бацька | Браніслаў Туронак |
Маці | Марыя Рэшаць[d] |
Узнагароды | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Туронак.
Ю́ры Туро́нак (па-польску: Jerzy Turonek; 26 красавіка 1929, Дукшты, Польшча — 2 студзеня 2019[3]) — польскі гісторык беларускай нацыянальнасьці, дзяяч беларускай меншасьці ў Польшчы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 26 красавіка 1929 году ў Дукштах у Віленскім ваяводзтве ў Польшчы. Сын вядомага заходнебеларускага палітычнага дзеяча, лекара Браніслава Туронка. Скончыў Галоўную школу плянаваньня і статыстыкі ў Варшаве (1952). Працаваў ў Польскай Замежнагандлёвай палаце, дзе займаўся дасьледаваньнямі каньюнктуры міжнароднага хімічнага рынку, працаваў у Эўрапейскай эканамічнай камісіі ў Жэнэве.
З пачатку 1960-х займаўся гістарычнымі дасьледаваньнямі: вывучэньнем нацыянальнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя, беларуска-польскіх дачыненьняў у ХХ стагодзьдзі, гісторыі Рыма-Каталіцкага Касьцёла. У 1986 годзе ў Варшаве абараніў доктарскую дысэртацыю «Беларусь пад нямецкай акупацыяй».
Памёр 2 студзеня 2019 году. Быў пасьмяротна ўзнагароджаны мэдалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.[4]
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар кніг «Беларускае школьніцтва на Беласточчыне» (1976), «Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі» (1992), «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» (1993), «Беларуская кніга ў Другой Рэчы Паспалітай» (2000), «Беларуская кніга пад нямецкім кантролем» (2002), «Людзі СБМ» (2006). Увосень 2006 году ягоныя ранейшыя працы былі перадрукаваныя ў зборніку «Мадэрная гісторыя Беларусі». У сакавіку 2008 году выйшла перавыданьне вядомага твора Юрыя Туронка «Беларусь пад нямецкай акупацыяй», у кнігу ўвайшло таксама дасьледаваньне «Людзі СБМ», якое выйшла ў 2006 годзе. Тады частка накладу была канфіскавана супрацоўнікамі міліцыі і КДБ[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://kresy24.pl/zmarl-jerzy-turonek/ (пол.)
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Памёр гісторык Юры Туронак, Радыё Свабода, 2-01-2019
- ^ Уручаны першы Мэдаль да 100-годзьдзя БНР, Радыё Рацыя
- ^ Вынікі ператрусу на кватэры, дзе знаходзіцца маёмасьць «Бацькаўшчыны» — канфіскаваныя гістарычныя кнігі, Наша Ніва
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Творы Юрыя Туронка на «Камунікаце»(недаступная спасылка)
- Інтэрвію на радыё «Свабода» (07.05.2007)
- Юры Туронак: І «Пагоня» вернецца, і мова таксама… Кастусь ЛАШКЕВІЧ, ТUT.BY
- Нарадзіліся 26 красавіка
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Дукштах
- Памерлі 2 студзеня
- Памерлі ў 2019 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Узнагароджаныя Мэдалём да стагодзьдзя БНР
- Узнагароджаныя Срэбным Крыжам Заслугі
- Узнагароджаныя крыжам кавалерскім ордэна Адраджэньня Польшчы
- Беларускія гісторыкі
- Польскія гісторыкі
- Польскія беларусы