Перайсьці да зьместу

Эўропа-парк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Атракцыён «Eurosat»

Эўропа-парк (па-нямецку: Europa-Park) — другі паводле наведвальнасьці парк забаваў у Эўропе пасьля Дыснэйлэнду ў Парыжы. Месьціцца ў мястэчку Руст у фэдэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг на паўднёвым захадзе Нямеччыны, недалёка ад мяжы з Францыяй. Быў адкрыты ў 1975 годзе, у 2007 годзе яго наведвальнасьць склала 4 мільёны чалавек.

Шматлікія атракцыёны знаходзяцца ў розных тэматычных разьдзелах парку, якія ўяўляюць краіны Эўропы: Нямеччыну, Францыю, Швайцарыю, Італію, Нідэрлянды, Расею, Гішпанію, Грэцыю, Партугалію, Вялікабрытанію і скандынаўскія краіны.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]