Эстонскія эўра
Эсто́нскія э́ўра — набор з васьмі манэтаў эўра з агульным дызайнам, якія знаходзяцца ў абарачэньні з 1 студзеня 2011. На эстонскіх манэтах выяўлены абрыс Эстоніі, слова Eesti і дванаццаць зорак, што сымбалізуюць Эўразьвяз.
Для вызначэньня дызайну эстонскіх эўра ладзіўся конкурс, на які паступілі 134 праекты. Праект Лембітам Лыхмусам быў абраны грамадзкім галасаваньнем, якое пачалося ў сьнежні 2004 року, па далучэньні Эстоніі да ЭЗ. Краіна стала першай, якая прадставіла ўласны дызайн манэтаў эўра з тых дзесяці, што далучыліся да Эўразьвязу ў 2004 року. У 2010 было канчаткова вырашана перайсьці на эўра пачынаючы з наступнага року, і 20 ліпеня 2010 року на фінляндзкай мынцы пачалося біцьцё эстонскіх эўра. Манэты выпушчаныя ў абарачэньне 1 студзеня 2011. Манэты 2012 року біліся на дацкай мынцы.
Дызайн
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]0,01 € | 0,02 € | 0,05 € |
---|---|---|
0,10 € | 0,20 € | 0,50 € |
1,00 € | 2,00 € | Надпіс на гурце манэты наміналам 2 эўра |
Колькасьць манэт у абарачэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Намінал[1] | €0,01 | €0,02 | €0,05 | €0,10 | €0,20 | €0,50 | €1,00 | €2,00 | Агулам |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2011 | 32 000 000 | 30 000 000 | 30 000 000 | 30 000 000 | 25 000 000 | 20 000 000 | 16 000 000 | 11 000 000 | 194 000 000[2] |
2012 | 25 000 000 | 25 000 000 | * | * | * | * | * | * | 50 000 000[3] |
* У гэтым року дадзеныя наміналы ня біліся |
Скандал з дызайнам
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Амаль адразу па ўвядзеньні манэтаў у абарачэньне эстонскія ўлады былі абвінавачаныя ў скажэньні межаў краіны на мапе, выбітай з нацыянальнага боку манэты. Так, этнічныя сэту скардзіліся, што яе абрысы не ўлучаюць былыя паўднёва-ўсходнія землі этнасу, анэксаваныя Сталінам падчас акупацыі Прыбалтыкі[4]. Зь іншага боку, расейскі праваабаронца Сяргей Серадзенка абвінаваціў Эстонію ва ўключэньні ў абрыс краіны на манэце расейскае тэрыторыі[5][6]. На гэта амбасадар Эстоніі ў Расеі заявіў, што «аднаго погляду на гэтыя манэты дастаткова, каб пераканацца, што мяжа, выяўленая на ўсіх эстонскіх манэтах, адпавядае сучаснай граніцы, а не даваеннай»[7].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Euro coins (анг.) Notes and coins → Coins for circulation. Eesti Pank. Праверана 28 кастрычніка 2012 г.
- ^ Urmas Jaagant. (16 ліпеня 2010) Eesti euromünte vermitakse Soomes 194 miljonit tükki (эст.) EPL Праверана 28 кастрычніка 2012 г.
- ^ Eesti Pank laseb käibele 2012. aasta 1- ja 2-sendised mündid (эст.) Pressiteated. Eesti Pank (2 траўня 2012). Праверана 28 кастрычніка 2012 г.
- ^ Setos Protest Truncated Map of Estonia (анг.). Estonian Public Broadcasting News (4 студзеня 2011). Праверана 28 кастрычніка 2012 г.
- ^ Richard Giedroyc. (14 лютага 2011) Coin Reflects Estonia Border Dispute (анг.) NumisMaster Праверана 28 кастрычніка 2012 г.
- ^ Ольга Смирнова. (4 студзеня 2011) Эстонский правозащитник просит разобраться с евромонетой (рас.) «Русская служба Би-би-си». «Би-би-си». Праверана 28 кастрычніка 2012 г.
- ^ Эстония на монетах евро «не захватывает» территорию РФ — Тийк (рас.) Экономика. РИА Новости (5 студзеня 2011). Праверана 28 кастрычніка 2012 г.