Эстонскія памятныя манэты эўра
Выгляд
Эстонскія эўра — наборы манэтаў эўра з нацыянальным дызайнам, якія б’юцца ў Эстоніі з моманту далучэньня яе да Эўразоны 1 студзеня 2011 року. Акрамя таго, да значных падзеяў прымеркаваныя выпускі памятных манэтаў з золата, срэбра і ў некаторых выпадках іншых мэталаў.
Выпускі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Табліца адлюстроўвае манэты, выбітыя па стане на ліпень 2012 року. У першай сэкцыі манэты згрупаваныя па мэтале, у другой — па намінале.
Рок | Выпушчаныя | Мэтал | Намінал | |||||||||
Золата | Срэбра | Іншыя | €100 | €50 | €20 | €12 | €10 | €5 | ||||
2011 | 2 | 1 | 1 | – | – | – | 1 | – | 1 | - | ||
2012 | 1 | - | 1 | - | - | - | - | 1 | - | - | ||
Агулам | 3 | 1 | 2 | 0 | 0 | 0 | 1 | 1 | 1 | 0 |
Манэты 2011 року
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будучыня Эстоніі[1] | ||||
---|---|---|---|---|
Дызайнэр: Сімсан фон Сікіл | Мынца: Mint of Finland Ltd. | |||
Намінал: €10 | Мэтал: Ag 999,9 (срэбра) | Наклад: 30 000 | Якасьць: Proof | |
Выпушчаная: 24 студзеня 2011 | Дыямэтр: 38,61 мм | Вага: 28,8 г | Кошт: €40 | |
Калекцыйная срэбная манэта €10 з двума рознымі па колеры, авэрсам і рэвэрсам была названая «Будучыня Эстоніі». На рэвэрсе выяўленыя Калевіпаэг, асілак з эстонскай міталёгіі, і Ванапаган, якія танчаць нацыянальны танец Каераяан, пад блакітным небам Эстоніі. На рэвэрсе манэты таксама выбіты намінал манэты €10. На авэрсе выяўлены герб Эстоніі, словы EESTI VABARIIK і рок выпуску 2011. | ||||
Далучэньне Эстоніі да зоны эўра[1] | ||||
Дызайнэр: Прыйт Пярн | Мынца: Mint of Finland Ltd. | |||
Намінал: €20 | Мэтал: Диск: Au 999,9 (Золата) |
Наклад: 10 000 | Якасьць: Proof | |
Выпушчаная: 24 студзеня 2011 | Дыямэтр: 27,25 мм | Вага: 14,6 г | Кошт: €350 | |
Дызайнэр зьмясьціў на рэвэрсе манэты гадзіньнікавы мэханізм. Таксама на рэвэрсе стаіць намінал манэты €20. Авэрс манэты ўтрымлівае стылізаваны герб Эстоніі, які сымбалізуе разьвіцьцё Эстоніі. Авэрс таксама зьмяшчае надпіс «EESTI VABARIIK» і рок выпуску 2011. Гурт манэты ўтрымлівае абазначэньні мэталаў, зь якіх гэтая манэта была вырабленая: Ag 999,9 і Au 999,9. |
Банк Эстоніі выпусьціў набор з абодвух манэтаў 2011 року з аднолькавымі сэрыйнымі нумарамі у драўлянай каробачцы па цане €440.
Манэты 2012 року
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Летнія Алімпійскія гульні 2012[2] | ||||
---|---|---|---|---|
Дызайнэр: | Мынца: Каралеўскі манэтны двор Нідэрляндаў | |||
Намінал: €12 | Мэтал: Ag 999,9 (срэбра) | Наклад: 7500 | Якасьць: Proof | |
Выпушчаная: 24 ліпеня 2012 | Дыямэтр: 38,61 мм | Вага: 28,8 г | Кошт: | |
Калекцыйная срэбная манэта €12, прысьвечаная Летнім Алімпійскім гульням у Лёндане. На авэрсе выяўлены дзяржаўны герб Эстоніі, акрамя таго, на манэце прысутнічае стылізаваная кампазыцыя зь ліній. Уверсе стаіць рок выпуску — «2012». На рэвэрсе адлюстраваная кампазыцыя, што сымбалізуе рух. У верхняй частцы манэты намінал «12 €», у ніжняй частцы разьмешчаны лягатып Эстонскага Алімпійскага камітэту. |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Eesti Pank will present the first euro collector coins on Monday (анг.). Bank of Estonia. Праверана 2011-05-10 г. Архіўная копія ад 2012-07-30 г.
- ^ Eesti Pank issued a collector coin dedicated to the London Olympic Games (анг.). Bank of Estonia. Праверана 2012-24-07 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Collector coins (анг.) Notes and coins. Eesti Pank. Праверана 26 кастрычніка 2012 г.