Эрозія шыйкі маціцы
Эрозія шыйкі маціцы — зьмяшчэньне цыліндрычнага эпітэлю ў канале шыйкі маціцы на яе похвавую паверхню.
Зрэдку ўяўляе сабой язву сьлізьніцы шыйкі маціцы, што ўзьнікае пасьля траўмы і пры запаленьні ды зажыўляецца цягам 10-14 дзён. Можа разьвіцца ў перадракавы стан шыйкі маціцы. Іншыя назвы: эктапія або псэўдаэрозія шыйкі маціцы[1].
Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Узьнікненьню хваробы спрыяе: 1) пашкоджаньне шыйкі маткі падчас аборта, іншага ўнутрыматачнага ўмяшаньня або ўскладненьня ў выніку цяжкіх родаў; 2) зьніжэньне імунітэту, 3) плоцевыя інфэкцыі (генітальны герпэс, вірус папілёмы чалавека); 4) парушэньне гарманальнага фону; 5) дысбактэрыёз похвы[1].
Лячэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У асноўным выкарыстоўваюць радыёхвалявы спосаб лячэньня і лазэракаагуляцыю, бо тыя не ўтвараюць рубец. Таксама могуць прымяняцца замарожваньне вадкім азотам і прыпальваньне электрычным токам. Пры выяўленьні атыповых вузаў праводзяць апэрацыю канізацыі. Пры ўзьнікненьні хваробы ў выніку ўскладненьня пасьля цяжкіх родаў часам праводзяць апэрацыю па плястыцы шыйкі[1].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |