Эпідэмія ліхаманкі Эбола ў Заходняй Афрыцы
Эпідэ́мія ліхама́нкі Эбола ў Заходняй А́фрыцы — эпідэмія, якая распачалася ў Гвінэі ў лютым 2014 году і да 2015 году, яна выйшла за межы краіны і распаўсюдзілася на Лібэрыю і Сьера-Леонэ і Нігерыю. Выпадак унікальны тым, што эпідэмія гэтай ліхаманкі пачалася ў Заходняй Афрыцы ўпершыню, з прычыны чаго дактары ў закранутых краінах ня маюць вопыту барацьбы зь ёй, а сярод насельніцтва магчымыя ўзьнікненьне панікі і распаўсюджаньне дэзінфармацыі[1]. Розныя міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Цэнтар па кантролі і прафіляктыцы захворваньняў ЗША, Эўрапейская камісія і Эканамічная супольнасьць заходнеафрыканскіх дзяржаваў, накіравалі сродкі і пэрсанал, каб дапамагчы гвінэйскаму ўраду супрацьстаяць эпідэміі. Паводле словаў Кэйдзі Фукуда, генэральнага дырэктара СААЗ па бясьпецы ў вобласьці аховы здароўя, гэтая ўспышка ёсьць наймацнейшай з усіх успышак ліхаманкі Эбола ў іхнай практыцы[1].
На 12 кастрычніка выявілі 8997 выпадкаў захворваньня ў 5 краінах Заходняй Афрыкі (Гвінэя, Лібэрыя, Нігерыя, Сэнэгал і Сьера-Леонэ), адной краіне Эўропы (Гішпанія) і адной краіне Паўночнай Амэрыкі (ЗША). Ад хваробы памерлі 4493 чалавекі (49,9% ад заражаных). У Нігерыі і Сэнэгале мінула 42 дні ад часу апошняга выяўленьня новага заражэньня[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Ася Горина. Рекордная вспышка лихорадки Эбола озадачила врачей. VESTI.RU. Праверана 2014-04-10 г.
- ^ Выпадкі захворваньня на ліхаманку Эбола выяўленыя ў сямі краінах // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 16 кастрычніка 2014 г. Праверана 20 кастрычніка 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |