Перайсьці да зьместу

Элізэйскі дагавор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Элізэйскі дагавор
Élysée Treaty
Тып дамовы дамова
Падпісаная 22 студзеня 1963 (61 год таму)
 ·  месца Парыж, Францыя
Набыла моц 2 ліпеня 1963 (61 год таму)
 ·  умовы сяброўства на вякі
Падпісанты Сьцяг Нямеччыны Конрад Адэнаўэр
Сьцяг Францыі Шарль дэ Голь
Бакі Нямеччына Нямеччына
Францыя Францыя
Мовы нямецкая
француская

Элізэ́йскі дагаво́р (па-француску: Élysée Treaty), вядомы таксама як Дагавор сяброўства — міжнародная дамова, падпісаная 22 студзеня 1963 Шарлем дэ Голем і Конрадам Адэнаўэрам на знак прымірэньня між Францыяй і Нямеччынай. Дамова скончыла шматвекавую варажнечу між абедзьвюма дзяржавамі й ператварыла іх у найістотнейшых партнэраў.

Дамова абавязвала да кансультацыяў і прыняцьця супольных рашэньняў між Заходняй Нямеччынай і Францыяй па ўсіх істотных пытаньнях зьнешняй палітыкі, бясьпекі й культуры. Таксама ўсталёўваліся рэгулярныя двухбаковыя саміты на вышэйшым узроўні.

Пагадненьне набыло моц пасьля яго падпісаньня 2 ліпеня 1963. Адразу пасьля гэтага, 5 ліпеня, быў створаны Француска-нямецкі моладзевы форум (l’Office franco-allemand pour la jeunesse/Deutsch-Französisches Jugendwerk), за час дзейнасьці якога праграмамі абмену скарысталіся каля 8 мільёнаў немцаў і французаў[1]. Іншымі непасрэднымі вынікамі стала адкрыцьцё француска-нямецкіх ВНУ і заключэньне братэрскіх стасункаў між нямецкімі й францускімі местамі, рэгіёнамі й школамі.

Гадавіна падпісаньня Элізэйскае дамовы шырока адзначалася абедзьвюма краінамі ў 2003 і 2013 роках.

  1. ^ Зміцер Кустоўскі. (22 студзеня 2013) Германія і Францыя святкуюць 50-годдзе падпісання Елісейскага дагавору Праверана 30 студзеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Элізэйскі дагаворсховішча мультымэдыйных матэрыялаў