Экажава
Экажава | |
рас. Экажево | |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Інгушэтыя |
Муніцыпальны раён: | Назранаўскі |
Вышыня: | 541 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 16 616 чал. (2013) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Паштовы індэкс: | 386126 |
Нумарны знак: | 06 |
Геаграфічныя каардынаты: | 43°12′44″ пн. ш. 44°49′23″ у. д. / 43.21222° пн. ш. 44.82306° у. д.Каардынаты: 43°12′44″ пн. ш. 44°49′23″ у. д. / 43.21222° пн. ш. 44.82306° у. д. |
Экажава |
Эка́жава — вёска ў Назранаўскім раёне Інгушэтыі.
Вёска знаходзіцца на беразе ракі Сунжа, якая цячэ ў раку Церак. Вёска Экажава мае дарогу, што вядзе да места Назрань (колішняе сталіцы Інгушэтыі). Новая сталіца Інгушэтыі Магас знаходзіцца за тры кілямэтры на поўдзень ад вёскі Экажава. На паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца вёска Сурхахі. Экажава мае найбуйнейшае прадпрыемства па вырошчваньні бульбы ў Інгушэтыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска Экажава ў 1944 годзе была выселена з-за таго, што большасьць насельнікаў — інгушы й чачэнцы. З 1957 па 1958 гады большасьць жыхароў вярнулася ў вёску. У вёсцы Экажава загінуў Шаміль Басаеў 10 ліпеня 2006 году, таксама быў забіты Саід Бурацкі 2 сакавіка 2010 году.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска Экажава зьяўляецца трэцім паселішчам паводле колькасьці жыхароў у Інгушэтыі.
- Народны склад
Па стане на 2002 год
- Інгушы — 20 923 чал. (90,4 %),
- чачэнцы — 2025 чал. (8,7 %),
- дунганы — 64 чал. (0,3 %),
- расейцы — 38 чал. (0,2 %),
- іншыя народы — 106 чал. (0,4 %).
Вядомыя ўраджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- хаджы Бакір Шаўхалавіч Муталіеў — інгускі паэт.
Выявы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Рынак каля вёскі Экажава. Здымак 1928 году