Шато-Франтэнак
Славутасьць | |
Шато-Франтэнак
Château Frontenac | |
Краіна | Канада |
Месцазнаходжаньне | Квэбэк |
Каардынаты | 46°48′43″ пн. ш. 71°12′18″ з. д. / 46.81194° пн. ш. 71.205° з. д.Каардынаты: 46°48′43″ пн. ш. 71°12′18″ з. д. / 46.81194° пн. ш. 71.205° з. д. |
Архітэктурны стыль | châteauesque[d] |
Аўтар праекту | Брус Прайс |
Дата заснаваньня | 1893[1] |
Статус | гатэль |
Сайт | fairmont.com/fron… (фр.) |
Шато-Франтэнак | |
Шато-Франтэнак на Вікісховішчы |
Замак Франтэнак (па-француску: Château Frontenac) — разьмешчаны ў горадзе Квэбэк гранд-гатэль у стылі сярэднявечнага францускага замка (шато).
«Замак» быў пабудаваны канадзкай кампаніяй Canadian Pacific Railway і адкрыты ў 1893 годзе. Некалькі разоў гатэль перабудоўваўся, асноўныя перабудовы адбыліся ў 1926 годзе. У 1943 годзе на Квэбэцкай канфэрэнцыі ў гатэлі вялі перамовы Ўінстан Чэрчыль і Франклін Д. Рузвэлт.
Замак Франтэнак названы ў гонар Люі дэ Бюада, графа Франтэнаку, які быў губэрнатарам калёніі Новая Францыя з 1672 па 1682 і з 1689 да 1698 году, і лічыцца бацькам-заснавальнікам Канады.
Разьмяшчаецца гатэль на высокім беразе ракі Сьвятога Лаўрэнція на мысе Дыямант. Пастаяльцы верхніх паверхаў могуць назіраць ня толькі раку, але і шырокую яе даліну на некалькі дзясяткаў кілямэтраў.
Гатэль «Шато Франтэнак» лічыцца самым фатаграфаваным гатэлем у сьвеце, а таксама зьяўляецца адным з сымбаляў ня толькі гораду, але і ўсёй правінцыі Квэбэк.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шато-Франтэнак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў