Чэслаў Зьбяранскі
Чэслаў Зьбяранскі Czesław Zbierański | |||||||
6 сьнежня 1885 — 31 траўня 1982 (96 гадоў) | |||||||
Месца нараджэньня | Варшава | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Нью-Ёрк | ||||||
Прыналежнасьць | Польскія легіёны, Польская вайсковая арганізацыя, Польская армія ў Францыі, Войска Польскае | ||||||
Род войскаў | авіяцыя | ||||||
Званьне | маёр | ||||||
Бітвы/войны | Першая сусьветная вайна, Польска-савецкая вайна | ||||||
Узнагароды | | ||||||
Чэ́слаў Мі́хал Зьбяра́нскі (па-польску: Czesław Zbierański; 6 сьнежня 1885, Варшава — 31 траўня 1982, Нью-Ёрк) — польскі інжынэр, піянэр польскае авіяцыі, маёр Войска Польскага. У 1910—1911 гадох разам са Станіславам Цывінскім(pl) сканструяваў лятак з 2 парамі крылаў — першы польскі самалёт, часткова сабраны з мэталу.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 6 сьнежня 1885 году ў Варшаве. Пасьля сканчэньня Львоўскае палітэхнікі зацікавіўся авіяцыяй, стаў сузаснавальнікам «гуртку авіятараў» (па-польску: Koło Awiatów), дзе разам са Станіславам Цывінскім намерыўся распрацаваць і сабраць лятак. Першая спроба падняцца ў паветра (травень 1911) скончылася ўзгараньнем. 25 верасьня 1911 году ў Варшаве самалёт, пілятаваны Міхалам дэль Кампам(pl), праляцеў за 15 хвілінаў 15—20 кілямэтраў.
Падчас I сусьветнай вайны Зьбяранскі служыў у польскіх легіёнах(pl), Польскай вайсковай арганізацыі і ў авіяцыі арміі Польшчы ў Францыі (г. зв. Блакітнае арміі(pl)). Па сканчэньні вайны з бальшавікамі дэмабілізаваны.
У 1920-х гадох Зьбяранскі выпрадукоўваў аўтамабілі, матацыклы і дрызіны. У 1930 годзе распачаў працу ў дзяржаўнай адміністрацыі. Быў старастам Лунінецкага, пасьля Пружанскага паветаў (да 1939).
У 1939 зьехаў у Францыю, дзе ў часе II сусьветнай зарганізаваў і кіраваў Бюром вайсковае прамысловасьці. Пасьля эміграваў у Канаду. Працаваў над стварэньнем узбраеньняў для супрацьпаветранае абароны і кантраляваў тэхналёгію вытворчасьці Avro Anson V у Federal Aircraft Company.
Перад заканчэньнем вайны зьехаў у Злучаныя Штаты. Быў актыўным дзеячом польскае дыяспары, фундатарам ангельскамоўнага кнігазбору для бібліятэкі Авіяцыйнага інстытуту ў Варшаве (1962).
Памёр 31 траўня 1982 году ў Нью-Ёрку.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Срэбны крыж вайсковага ордэна Віртуці Мілітары
- Крыж незалежнасьці зь мячамі
- Камандорскі крыж ордэна адраджэньня Польшчы
- Кавалерскі крыж ордэна адраджэньня Польшчы
- Крыж Валечных — чатырохразова
- Залаты крыж заслугі
- Залаты крыж Лігі супрацьпаветранай і супрацьгазавай абароны
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Jerzy Ryszard Konieczny, Tadeusz Malinowski Mała encyklopedia lotników polskich. — wyd. I. — Warszawa: Biblioteczka Skrzydlatej Polski, Wydawnictwa Komunikacji i Łączności, 1988. — Т. II. — ISBN 83-206-0734-5, ISBN ISSN 0239-5983
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Zbierański Czesław (пол.) Internetowa encyklopedia PWN. Wydawnictwo Naukowe PWN. Праверана 12 сьнежня 2010 г.
- Zbierański Czesław (пол.) Historia Lotnictwa Polskiego Праверана 12 сьнежня 2010 г.
- Zbierański Czesław Michał (пол.) WIEM Encyklopedia Праверана 12 сьнежня 2010 г.
- Нарадзіліся 6 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Памерлі 31 траўня
- Памерлі ў 1982 годзе
- Узнагароджаныя Срэбным крыжам ордэна Віртуці Мілітары
- Узнагароджаныя крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы
- Узнагароджаныя крыжам кавалерскім ордэна Адраджэньня Польшчы
- Узнагароджаныя крыжам Незалежнасьці зь Мячамі
- Узнагароджаныя крыжам Мужных
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Піянэры авіяцыі
- Польскія інжынэры
- Асобы Пружанаў
- Сябры Польскай сацыялістычнай партыі
- Выпускнікі Львоўскай палітэхнікі
- Удзельнікі Першай сусьветнай вайны
- Удзельнікі польска-савецкай вайны
- Памерлі ў Нью-Ёрку