Чырвоныя (паўстаньне 1863—1864 гадоў)
Выгляд
Чырво́ныя — палітычны лягер паўстанцаў падчас падрыхтоўкі і выбуху паўстаньня 1863—1864 гадоў. Іх палітычныя погляды былі супрацьпастаўлены «белым». Пачатак згуртаваньня прынята выводзіць з арганізатараў патрыятычных дэманстрацыяў 1861 у Царстве Польскім.
Палітычная праграма
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выступалі за радыкальныя сацыяльныя зьмены: супраць запрыгоньваньня сялянства і найхутчэйшы пачатак паўстаньня. Лічылі, што зямлю сялянам трэба аддаць без кампэнсацыяў памешчыкам. Носьбіты «чырвоных» перш-наперш гуртаваліся вакол Варшаўскай мэдычна-хірургічнай акадэміі і гімназій Варшавы.
Дзеячы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найбольш значнымі прадстаўнікамі «чырвоных» былі:
- Кастусь Каліноўскі
- Уладыслаў Малахоўскі
- Оскар Авэйдэ
- Стэфан Баброўскі
- Ігнат Хмяленскі
- Яраслаў Дамброўскі
- Агатон Гілер
- Зыгмунт Падлеўскі
- Зыгмунт Серакоўскі
- Браніслаў Шварц
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Norman Davies, «God’s Playground: A History of Poland, Volume II — 1795 to the Present». — New York: Columbia University Press, 1982. — p. 351.
- Stefan Kieniewicz Powstanie styczniowe,Wydanie: trzecie. — Warszawa Wydawnictwo Naukowe PWN, 2009. — 816 s. (пол.)
- Біч М. Паўстаньне 1863—1864 гг. Кастусь Каліноўскі.//Гістарычны Альманах. — Гародня, 2002. — №6
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |