Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка (Кажан-Гарадок)
Выгляд
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Кажан-Гарадок |
Каардынаты | 52°12′30.77″ пн. ш. 27°00′58.17″ у. д. / 52.2085472° пн. ш. 27.0161583° у. д.Каардынаты: 52°12′30.77″ пн. ш. 27°00′58.17″ у. д. / 52.2085472° пн. ш. 27.0161583° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Пінская япархія |
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка |
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Кажан-Гарадку. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка, на могілках. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляную могілкавую царкву ў Кажан-Гарадку збудавалі ў XIX ст.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Першапачаткова 4-сьценны зруб накрываўся чаротавым вальмавым дахам з драўляным крыжам на вільчыку. Фасады падзяляліся лапаткамі і прастакутнымі аконнымі праёмамі.
У інтэр’еры захоўваецца драўляны разны ківоры, выкананы Ёсіфам Астапчыкам па 1818 годзе, абразы XVIII ст. «Маці Божая Адзігітрыя Казанская», «Маці Божая з Эмануілам і Сьвяты Мікалай», «Сьвяты Пётар», «Сьвяты Павал», «Мікалай Цудатворца»[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.