Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка (Кажан-Гарадок)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка
КраінаБеларусь
ВёскаКажан-Гарадок
Каардынаты52°12′30,77″ пн. ш. 27°00′58,17″ з. д.HGЯO
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяПінская япархія 
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка

Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Кажан-Гарадку. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка, на могілках. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.

Драўляную могілкавую царкву ў Кажан-Гарадку збудавалі ў XIX ст.

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Першапачаткова 4-сьценны зруб накрываўся чаротавым вальмавым дахам з драўляным крыжам на вільчыку. Фасады падзяляліся лапаткамі і прастакутнымі аконнымі праёмамі.

У інтэр’еры захоўваецца драўляны разны ківоры, выкананы Ёсіфам Астапчыкам па 1818 годзе, абразы XVIII ст. «Маці Божая Адзігітрыя Казанская», «Маці Божая з Эмануілам і Сьвяты Мікалай», «Сьвяты Пётар», «Сьвяты Павал», «Мікалай Цудатворца»[1].

  1. Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]