Хрыстафор Даркевіч
Хрыстафор Даркевіч | |
Дата нараджэньня | 1900 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 4 лістапада 1937 |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Месца працы |
Хрыстафор Яўгенавіч Даркевіч (1900 – 4 лістапада 1937) — беларускі мастак. Брат Пятра Даркевіча.
Нарадзіўся ў вёсцы Міхалава Смаленскай губэрні ў заможнай сялянскай сям'і (бацька меў свой млын). Вучыўся ў Пецярбургскім вышэйшым мастацка-тэхналягічным інстытуце (1921 – 1926). У 1920-я гады выкладаў у сярэдніх школах Ленінграду, з 1931 году – у Віцебскім мастацкім тэхнікуме. Працаваў у галіне манумэнтальнага і станковага жывапісу. Аўтар пэйзажаў “Восень” (1932), “Саўгас “Сасноўка”” (1934), “Над ракой”, партрэтаў Аляксея Стаханава, Янкі Купалы, Андрэя Александровіча, Аляксандра Пушкіна, Максіма Горкага, карціны “Малацьба ў саўгасе” (1936) і іншых, фрэсак на будынку вакзала станцыі Сіроціна Шумілінскага раёну Віцебскай вобласьці (1930-я гады). Рэпрэсаваны, расстраляны. Рэабілітаваны 12 сакавіка 1961 году.